Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
251 из 315
I раптам мёртвая пустыня загаварыла гукамi: нешта заклекатала i захрыпела з зямлi - так уначы хрыпiць i клякоча вада ў засмечанай водаправоднай трубе; нарэшце гэтыя гукi ператварылiся ў чалавечую мову, i такiя былi словы:
"Заратустра! Заратустра! Разгадай маю загадку! Скажы, скажы! Што такое помста сведку?
Я асцерагаю цябе, тут - гладкi i коўзкi лёд! Глядзi, будзь уважлiвы, каб гонар твой не паламаў ног!
Ты лiчыш сябе мудрым, горды Заратустра! Дык разгадай жа гэтую загадку, ты, якi калоў зубамi сама цвёрдыя арэхi! Разгадай загадку, якая ёсць я! Адкажы: хто я?"
Але калi Заратустра пачуў гэтыя словы, - як вы думаеце, што сталася з ягонай душой? Спагада разабрала яго; i ён упаў на зямлю, быццам дуб, якi доўга супрацiўляўся намогам многiх Дрывасекаў, - дуб, якi падае грузна, раптоўна, палохаючы нават тых, хто хацеў звалiць яго. Але тут ён зноў падняўся, i твар яго зрабiўся суровы.
"Вядома, я пазнаю цябе, - сказаў ён ледзяным тонам, - ты - забойца Бога! Дай мне прайсцi!
Ты не перанёс Таго, Хто бачыў цябе, - Якi бачыў цябе наскрозь, - цябе, сама брыдкага чалавека. I ты адпомсцiў гэтаму сведку!"
Так сказаў Заратустра i ўжо хацеў быў пайсцi далей; але той, каму няма назову, ухапiўся за край яго вопраткi i зноў пачаў клекатаць i хрыпець, шукаючы слоў. "Застанься! - сказаў ён,
- застанься! Не праходзь мiма! Я адгадаў, якая сякера звалiла цябе: хвала табе, о Заратустра, што ты зноў падняўся!
Я бачу, ты добра разгадаў душу забойцы - душу забойцы Бога. Застанься! Прысядзь да мяне, не пашкадуеш!
Да каго ж я iмкнуўся, як не да цябе? Застанься, сядзь! Але не глядзi на мяне! Ушануй маю брыдоту!
Цяпер ты - маё апошняе прыстанiшча, бо за мной гоняцца.
|< Пред. 249 250 251 252 253 След. >|