Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
252 из 315
Але гоняцца не з нянавiсцю сваёй i не з ганчакамi - о, я смяяўся б з такога пераследу, я радаваўся б яму i ганарыўся б iм!
Хiба ж поспех не быў заўсёды на баку гнаных? А той, хто гонiць сумленна, канчае тым, што робiцца паслядоўнiкам, - раз ужоён следуе след у след! Але ад iх спагадлiвасцi,
- ад iх спагадлiвасцi ўцякаю я i прыбягаю да цябе. О Заратустра, абаранi мяне, ты - апошняе маё прыстанiшча, ты - адзiны, хто мяне разгадаў:
- ты разгадаў, як яно выпадае таму, хто забiў Яго. Застанься! А калi хочаш пайсцi, нецярплiвы, не iдзi той дарогай, якою iшоў я. Тая дарога пагiбельная.
Ты злуешся, што я надта доўга выварочваюся навыварат? Што я ўжо раю табе? Але ведай, што ў мяне, сама брыдкага,
- велiзарныя цяжкiя ногi. Там, дзе я праходжу, дарога сапсаваная. Усякую дарогу я запячатваю смерцю i ганьбаю.
Але па тым, як ты хацеў моўчкi прайсцi мiма мяне, па тым, як ты пачырванеў - а я i гэта заўважыў - я пазнаў у табе Заратустру.
Кожны iншы словам i позiркам кiнуў бы мне мiласцiну - спагаду сваю. Але я не настолькi ўбогi, каб прыняць яе, - i ты разгадаў гэта,
- я нават залiшне багаты, багаты на найвялiкшае i найвусцiшнейшае, на брыдкае i невыказнае! Твой сорам, о Заратустра, ушанаваў мяне!
З цяжкасцю я вырваўся з натоўпу спагадцаў, каб знайсцi таго адзiнага, хто сёння вучыць: "Спагада настырная", каб знайсцi цябе, о Заратустра!
- будзе гэта божая альбо чалавечая спагада - яна заўсёды працiвiцца сораму. I нежаданне дапамагчы можа быць больш высакароднае, чым iншая дабрадзейнасць, якая адразу падскоквае на дапамогу.
Але якраз спагада i называецца сёння дабрадзейнасцю ва ўсiх малых людзей: няма ў iх багавейнага захаплення вялiкiм няшчасцем, вялiкай брыдкасцю, вялiкай няўдачай.
|< Пред. 250 251 252 253 254 След. >|