Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
257 из 315
- Гэта чалавек без агiды, гэта - Заратустра, пераможца найбольшай агiды, гэта вусны, i позiрк, i сэрца самога Заратустры".
Кажучы гэтыя словы, з вачыма, поўнымi слёз, ён цалаваў Заратустру ў рукi, як чалавек, якому неспадзявана з неба ўпаў скарб альбо нешта вельмi каштоўнае. А каровы глядзелi i дзiву давалiся.
"Не гавары пра мяне, ты, дзiвосны! Блiзкi сэрцу майму! - сказаў Заратустра, ухiляючыся ад ягонай пяшчоты. - Скажы мне спачатку пра сябе! Цi не ты той дабрахотны жабрак, якi калiсьцi адмовiўся ад вялiкага багацця, - якi пасаромеўся свайго багацця i ўсiх багатых i ўцёк да сама бедных, каб падарыць iм свой лiшак i сваё сэрца? Але яны не прынялi яго".
"Але яны не прынялi мяне, - сказаў дабрахотны жабрак, - ты ведаеш гэта. I тады пайшоў я да жывёлаў i да гэтых кароў".
"I так ты здабыў разуменне таго, наколькi цяжэй даваць, чым браць, перапынiў яго Заратустра, - навучыўся таго, што дарыць, - гэта мастацтва, апошняе, найхiтрэйшае мастацтва дабрынi".
"Асаблiва ў нашыя днi, - адказаў дабрахотны жабрак. - У нашыя днi, калi ўсе нiзкiя апантаныя баязлiвай прагаю бунту i зрабiлiся па-свойму пыхлiвыя: па-свойму - гэта значыць так, як уласцiва чэрнi.
|< Пред. 255 256 257 258 259 След. >|