Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
256 из 315
Аднак, мяркуючы па ўсiм, гэтыя каровы ўважлiва слухалi нечыя словы i не звярталi ўвагi на Заратустру, якi наблiжаўся да iх. А калi ён падышоў зусiм блiзка, выразна пачуў чалавечы голас аднекуль з сярэдзiны статка: а ўсе каровы павярнулi галовы да таго, хто гаварыў.
Тады Заратустра iмклiва кiнуўся на ўзвышэнне i разагнаў жывёлу, бо спалохаўся, каб не сталася тут з кiм бяды, у якой наўрад цi дапаможа каровiна спагада. Але ён памылiўся; перад iм на зямлi сядзеў чалавек i, здавалася, угаворваў жывёлаў не баяцца яго, - мiралюбны чалавек i горны прапаведнiк, з вачэй яго тачылася сама дабрыня. "Чаго ты шукаеш тут?" - усклiкнуў уражаны Заратустра.
"Чаго я тут шукаю? - адказаў той. - Таго самага, чаго i ты, перашкода радасцi! Я шукаю на зямлi шчасця.
Я хачу навучыцца шчасця ў кароў. Бо, хай табе будзе вядома, я з самай ранiцы гутару з iмi, i яны ўжо гатовыя былi даць мне адказ. Навошта ты паразганяў iх?
Бо калi не навернемся i не зробiм як каровы, не ўвойдзем у царства нябеснае. Асаблiва ж бо вось чаго мы павiнны ў iх навучыцца: умення жаваць.
I сапраўды, калi б чалавек здабыў нават цэлы свет i не навучыўся як след жаваць: якая карысць яму? Ён не пазбыўся б смутку, - свайго вялiкага смутку, якi называецца - агiда. У каго з сённяшнiх жывых вусны не поўныя агiды, i вочы, i сэрца? У цябе таксама! Аднак жа зiрнi на гэтых кароў!"
Так гаварыў горны прапаведнiк i, нарэшце, перавёў позiрк свой на Заратустру, - бо дагэтуль ён любоўна глядзеў на кароў; i яго быццам падмянiлi. "Хто ты, з кiм я гавару? - усклiкнуў ён спалохана i падхапiўся.
|< Пред. 254 255 256 257 258 След. >|