Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
255 из 315
"Аднак, якi ўсё-такi мiзэрны чалавек, - думаў ён у сэрцы сваiм. - Якi брыдкi, як хрыпiць i як многа ў iм схавана сораму!
Кажуць, чалавек любiць сябе: о, якою ж вялiкаю павiнна быць гэтая любоў да сябе! Як многа пагарды супрацьстаiць ён!
I гэты, што сустрэўся мне на дарозе, ён таксама любiць сябе, пагарджае сабою, - вялiкая была любоў ягоная i вялiкая пагарда.
Я яшчэ не сустракаў нiкога, хто глыбей пагарджаў бы самiм сабою: i гэта таксама вышыня. Шкада, магчыма, ён i быў той самы вышэйшы чалавек, крык якога я чуў?
Я люблю тых, хто здольны на вялiкую пагарду. Аднак чалавек ёсць нешта, што трэба пераадолець..."
Жабрак-самахот
Калi Заратустра пакiнуў сама брыдкага чалавека, яму зрабiлася холадна, i ён адчуў сябе асамотненым: бо так многа холаду i самоты перажыў ён у сэрцы, што i сам закарчанеў ад холаду. Але iдучы ўсё далей i далей, то ўверх, то ўнiз, мiнуўшы зялёны луг i дзiкае камянiстае рэчышча, дзе калiсьцi цурчаў нецярплiвы ручай, ён раптам адчуў, што нагрэўся, i на сэрцы ў яго пацяплела.
"Што са мною? - пытаўся ён у сябе. - Мяне бадзёрыць нешта цёплае i жывое, яно, мабыць, недзе блiзка.
Я ўжо не такi самотны; невядомыя спадарожнiкi i браты лунаюць вакол мяне, iх цёплае дыханне кранае маю душу".
Але калi ён агледзеўся, шукаючы тых, хто суцешыў яго ў адзiноце, - i вось! - выявiлася, што гэта былi каровы на пагорку; iх блiзкасць i пах сагрэлi яму сэрца.
|< Пред. 253 254 255 256 257 След. >|