Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 296 из 315



На жаль, мае чароўныя сяброўкi,

Верце - не верце - няма:

Яна згубiла другую ножку!

Ах, як шкада!

Магчыма, яна недзе блукае,

Няўцешнiца адзiнокая?

Магчыма, страшэннай пачвары баiцца

Iльва жаўтагрывага?

Можа, абгрызена ўжо,

Парваная на кавалкi?

Огора! О гора!

Напэўна, ужо з'едзена яна. Сэля.

О, не плачце,

Пяшчотныя сэрцы!

Не плачце,

Сэрцы фiнiкаў!

Малочныя грудзi!

Салодкiя сэрцы!

Не плач болей,

Бледная Дуду!

Будзь мужчынам, Зулейка!

Мужная, мужная будзь!

А можа, дарэчы тут будзе

Сябе ўмацаваць

Сродкам сардэчным?

Намашчанай прыпавесцю?

Урачыстаю прытчаю?

О! Уздымiся, годнасць,

Годнасць дабрачынства! Годнасць эўрапейца!

Дыхайце, дыхайце,

Мяхi дабрачынства!

О!

Яшчэ раз завыць,

Маральна завыць!

Маральным iльвом

Перад дочкамi пустынi завыць!

- Бо выццё - дабрачынства,

О, найлюбаснейшыя дзяўчаты

Палкасць эўрапейца, эўрапейцава страснасць

За ўсё даражэйшая!

I вось я тут ужо,

Я, эўрапеец,

Я не магу iнакш, памажы мне, Божа!

Аман!

Пустыня расце: гора таму, хто пустыню хавае!

Абуджэнне

1

Пасля песнi вандроўнiка пячора раптам напоўнiлася шумам i смехам: i як што госцi гаварылi ўсе разам, i нават асёл пры такiм захапленнi не маўчаў, у Заратустры з'явiлася лёгкая агiда да сваiх гасцей i гарэзлiвы настрой, хоць ён i радаваўся iх весялосцi. Бо яна здавалася яму знакам выздараўлення. I вось пацiхеньку ён вымкнуўся на свежае паветра i загаварыў са сваiмi звярамi.

"Куды падзелася цяпер iхняя гарота? - спытаўся ён, уздыхнуўшы з лёгкай прыкрасцю.

|< Пред. 294 295 296 297 298 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]