Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 298 из 315

Iнакшнеяк трэба пераконваць iхнюю нутробу: не лекар iм я i не настаўнiк.

Агiда адступае ад гэтых вышэйшых людзей: што ж! гэта мая перамога. У маiм царстве iм небяспекi няма, любы дурны сорам уцякае ад iх, сэрцы iх адкрываюцца.

Яны размыкаюць сэрцы свае, вяртаюцца шчаслiвыя гадзiны, яны святкуюць i жуюць - яны робяцца ўдзячнымi.

I тое, што яны робяцца ўдзячнымi, я лiчу найлепшым знакам. Яшчэ пройдзе крыху часу, i яны прыдумаюць сабе святы i паставяць помнiкi сваiм ранейшым радасцям.

Яны ацаляюцца!" - так сказаў радасна Заратустра сэрцу свайму, гледзячы ўдалечыню; а звяры падышлi блiжэй i ўшанавалi яго спакой i шчасце.

2

Але тут Заратустра спалохаўся, бо слых ягоны, ужо абвыклы з шумам i смехам у пячоры, быў раптам уражаны мёртвай цiшынёй; а нос яго пачуў дым пахошчаў, быццам палiлi сасновыя шышкi.

"Што такое? Што яны там робяць?" - спытаўся ён сам у сябе i падкраўся да пячоры, так, каб убачыць сваiх гасцей, а самому застацца няўбачаным. О вялiкае дзiва! Што ж угледзелi вочы ягоныя!"

"Усе яны зноў сталi пабожныя, яны моляцца, яны павар'яцелi!" - сказаў ён, без меры здзiўлены. I сапраўды! Усе вышэйшыя людзi - абодва каралi, адстаўны Папа, лiхi чарадзей, жабрак-дабрахот, вандроўнiк i цень, стары вяшчун, сумленны духам i сама брыдкi чалавек - усе яны кленчылi, быццам дзецi альбо старыя пабожныя бабулi, i малiлiся аслу.

|< Пред. 296 297 298 299 300 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]