Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 297 из 315

- Падобна на тое, што, пабыўшы ў мяне, яны развучылiся клiкаць на дапамогу!

- хоць, на жаль, не развучылiся яшчэ наогул крычаць". I Заратустра заткнуў сабе вушы, бо да радаснага шуму вышэйшых людзей неяк дзiўна дамешвалася аслiнае "I-А".

"Iм весела, - сказаў ён далей, - i хто ведае, можа, весяляцца яны за кошт гаспадара? I хоць яны вучылiся смяяцца ў мяне, ды не майго смеху навучылiся.

Але што з таго! Яны ўжо немаладыя i смяюцца, i здаравеюць кожны па-свойму; i не такое чулi мае вушы i не абуралiся.

Гэты дзень - перамога: ужо адступае, бяжыць мой стары закляты вораг - Дух Цяжару! Як добра канчаецца дзень, што пачаўся так цяжка i блага!

I ён хоча закончыцца. Вечарэе: ён iмчыцца па моры, шалёны верхавец! Як раскачваецца ён, шчасны, летучы дамоў, на пурпуровых сёдлах сваiх!

Неба глядзiць так ясна, свет такi глыбокi: О вы ўсе, дзiвосныя людзi, што прыйшлi да мяне, яшчэ варта жыць побач са мною!

Так сказаў Заратустра. I зноў з пячоры пачулiся крыкi i смех вышэйшых: яны зноў загаварылi.

"Торгае гэтая рыба, добрая ёй прынада мая, i вось - адступае iх вораг, Дух Цяжару. Калi я добра пачуў, яны вучацца смяяцца з сябе.

Разбiрае iх мужчынская ежа, цвеляць сакавiтыя i мацавiтыя прыпавесцi мае: i сапраўды, я не частую гнiлой гароднiнай! У мяне ежа воiнаў, ежа заваёўнiкаў; я абуджаю новыя жаданнi.

Новыя надзеi ў iхнiх руках i нагах, сэрцы iх расшыраюцца. Новыя словы знаходзяць яны, i скора iх дух будзе дыхаць адвагаю.

Зразумела, такая ежа непрыдатная дзецям i жанчынам, якiя пакутуюць ад маркоты - як старым, так i маладым.

|< Пред. 295 296 297 298 299 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]