Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
299 из 315
А сама брыдкi чалавек якраз пачаў хрыпець i сiпець, нiбыта нешта неверагоднае хацела вырвацца з яго; калi ж, нарэшце, ён апрануў гэта ў словы, дык гата былоне што iншае, як своеасаблiвая дабрамысная лiтанiя ў гонар асла, якому малiлiся i курылi пахошчы. I такiя былi словы яе:
Амiн! Чта i хвала, i мудрасць, i падзякаванне, i сiла, i слава Госпаду нашаму на векi вечныя!
А асёл крыкнуў: "I-А".
Ён узяў на сябе цяжар наш, i прыняў вобраз слугi, сэрца яго цярплiвае, i ён нiколi не скажа "Не", i той, хто любiць Госпада свайго, той карае яго.
А асёл крыкнуў: "I-А".
Ён не кажа: хiба што ўвесь час вымаўляе "Так" таму свету, якi стварыў: так ён хвалiць яго. I ў гэтым спанатранасць ягоная, што яна не гаворыць: так што мала калi ён не мае рацыi.
А асёл крыкнуў: "I-А".
Непрыкметна iдзе ён па свеце. Ён любiць шэры колер, iм ахiнае сваю цноту. Калi i ёсць у яго дух, дык ён схаваны: аднак кожны верыць у яго доўгiя вушы.
А асёл крыкнуў: "I-А".
Якая таемная мудрасць - мець доўгiя вушы, заўсёды казаць "Так" i нiколi "Не"! Цi не паводле свайго вобраза i падабенства стварыў ён гэты свет - гэта значыць як мага дурнейшы?
А асёл крыкнуў: "I-А".
I простымi, i крывымi дарогамi ходзiш ты; i мала турбуе цябе, што людзям здаецца крывым, а што - простым. Па той бок дабра i зла ляжыць тваё царства. У тым цнота твая, што не ведаеш ты, што такое нянавiсць.
А асёл крыкнуў: "I-А".
Ты нiчога не адкiдаеш, нi каралёў, нi жабракоў. I дзецям не забараняеш прыходзiць да цябе, а калi нядобрыя хлапчукi дражняць цябе, ты прастадушна кажаш: "I-А".
А асёл крыкнуў: "I-А".
|< Пред. 297 298 299 300 301 След. >|