Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 314 из 315

Тым часам у Заратустравай пячоры прачнулiся вышэйшыя людзi i сабралiся былi наладзiць своеасаблiвае шэсце - выйсцi насустрач Заратустру i сказаць ранiшняе вiтанне: бо, прачнуўшыся, яны ўбачылi, што яго сярод iх няма. Але калi яны падышлi да выхаду з пячоры i пачулiся iхнiя крокi, леў насцярожыўся, i выгляд ягоны зрабiўся грозны; ён адразу адхiснуўся ад Заратустры i з дзiкiм рыкам скокнуў да пячоры; а вышэйшыя людзi, пачуўшы ягоны рык, закрычалi ў адзiн голас, кiнулiся назад i iмгненна знiклi.

А сам Заратустра, уражаны i рассеяны, не разумеў, што сталася, устаў з каменя, здзiўлена азiрнуўся, пытаючыся ў свайго сэрца, i, схамянуўшыся, убачыў, што ён адзiн. "Што ж гэта чуў я? - нарэшце прамовiў ён павольна. - Што гэта толькi што здарылася са мною?"

I вось - памяць зноў вярнулася да яго, i ён iмгненна спасцiг усё, што адбылося памiж учарашнiм i сённяшнiм днём. "Вось той камень, на якiм я сядзеў учора ранiцай, - сказаў ён, пагладжваючы бараду, - сюды падышоў вяшчун, тут жа я пачуў i першы раз той крык, якi чуў толькi што, вялiкi крык на дапамогу.

О вышэйшыя людзi, гэта вашую бяду прадказаў мне ўчора стары вяшчун, вашай патрэбай хацеў ён спакусiць i спаняверыць мяне: "О Заратустра, - сказаў ён мне, - я прыйшоў, каб увесцi цябе ў твой апошнi грэх".

"У мой апошнi грэх? - гнеўна ўсклiкнуў Заратустра, засмяяўшыся з сваiх слоў, - што было наканавана мне як апошнi грэх?"

I зноў Заратустра адышоў у сябе, i зноў задуменна апусцiўся на камень i задумаўся. Раптам ён ускочыў.

"Спагада! Спагада вышэйшаму чалавеку! - усклiкнуў ён, i твар яго спахмурнеў i пасуровеў.

|< Пред. 311 312 313 314 315 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]