Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
77 из 315
Альбо, слушней будзе сказаць, менавiта такога лёсу хоча мая воля!
Усё адчувальнае ўва мне пакутуе, яно ўвязнена ў цямнiцу; але маё жаданне пастаянна прыходзiць да мяне як вызвалiцель i вяшчун радасцi.
Жаданне вызваляе: вось сапраўднае вучэнне пра волю i свабоду - так вучыць вас Заратустра.
Больш-не-хацець, больш-не-ацэньваць, больш-не-ствараць! - о, калi б гэтая вялiкая стома была заўсёды далей ад мяне!
Нават спазнаючы, я адчуваю толькi радасць волi маёй, радасць зачацця i станаўлення; i калi спазнанне маё нявiннае, дык таму, што жыве ў iм воля да зачацця.
Прэч ад Бога i ад усiх багоў вабiла мяне гэтая воля; навошта было б ствараць, калi б яны iснавалi!
Але зноў i зноў мяне цягне да людзей, да творчасцi - мая палымяная творчая воля; так цягне молат да каменя.
О людзi, у каменi дрэмле мне вобраз, вобраз маiх вобразаў! О, чаму ў сама грубым i неачасаным каменi наканавана яму спаць!
Цяпер жа мой молат шалёна руйнуе ягоную вязнiцу. Ад каменя ляцяць асколкi: што мне да таго?
Я хачу закончыць пачатае, бо цень падышоў да мяне - сама цiхi, сама лёгкi цень аднаго разу падышоў да мяне!
Ценем прыйшла да мяне прыгажосць Звышчалавека. О братове мае! Што мне цяпер багi!"
Так сказаў Заратустра.
Пра мiлажальных
Сяброве мае, пакеплiвыя словы дайшлi да вашага сябра: "Падзiвiцеся на Заратустру! Цi ж не ходзiць ён сярод нас, бы сярод звяроў?"
Але лепей сказаць так: "Той, хто спазнае, ходзiць сярод людзей, як сярод звяроў".
А сябе чалавек называе таму, хто спазнае: звер з чырвонымi шчокамi.
|< Пред. 75 76 77 78 79 След. >|