Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 78 из 315



Як такое сталася ў яго? Цi не таму, што яму даводзiцца часта саромецца?

О, сяброве мае! Так гаворыць той, хто спазнае: "Сорам, сорам i сорам вось гiсторыя чалавека!"

I таму высакародны пастанаўляе сабе не сарамацiць: сарамлiвасць ён пакiдае сабе, саромецца перад усiмi пакутнiкамi.

Сапраўды, я не люблю мiлажальных, святашчасных у сваiм мiлажалi: надта ж бо пахiбныя яны ў сваiм сораме.

Калi я павiнен быць мiлажальны, дык не хачу, каб мяне такiм называлi; а ўжо калi я мiлажальны, дык толькi на адлегласцi.

Я лепей накрываю сваю галаву i ўцякаю прэч раней, чым пазнаюць мяне; i я заклiкаю вас рабiць гэтаксама, сяброве мае!

Няхай лепей доля мая вядзе па дарозе тых, якiя, як i вы, нiколi не пакутуюць, i з тымi, з кiм я змагу падзялiць надзею, бяседу i мёд!

Сапраўды, я дапамагаў так цi iначай пакутнiкам; але мне заўсёды здавалася лепшым навучыцца радавацца.

З таго часу, як жывуць людзi, надта мала радаваўся чалавек; толькi гэта, братове мае, ёсць спадчынны грэх!

I калi мы навучымся больш радавацца, дык так мы найлепей развучымся крыўдзiць iншых i выдумляць розныя цярпеннi.

Таму я ўмываю рукi, якiя памагалi пакутнiку, таму я таксама ачышчаю i сваю душу.

Бо тое, што я мiлажальна глядзеў на пакутнiка, змушае мяне саромецца праз сорам ягоны; i калi я памагаў яму, дык гэта горка пакрыўдзiла гонар ягоны.

Вялiкая запабеглiвасць не робiць удзячным, а толькi ахвочым да помсты; i калi дробная дабрачыннасць не забываецца, дык, як чарвяк, точыць.

|< Пред. 76 77 78 79 80 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]