Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
79 из 315
"Будзьце раўнадушныя, прымаючы што-небудзь! Рабiце гонар ужо тым толькi, што прымаеце" - так я раю тым, каму няма чым аддарыць.
Але я - дару: я ахвотна дару, як сябар дорыць сваiм сябрам. А чужыя i бедныя няхай самi рвуць плады з майго дрэва: гэта не так сорамна.
А жабракоў след было б зусiм звесцi! Сапраўды, непрыемна i даваць iм i не даваць.
А разам з iмi грэшнiкаў, i каго грызе сумленне! Паверце мне, сяброве мае: згрызоты сумлення вучаць кусаць.
Але сама горшае - дробныя змыслы. Сапраўды, лепей рабiць лiхое, чым мець дробныя змыслы!
Хоць вы i кажаце: "Асалода ад дробных змыслаў ухiляе нас ад буйных лiхадзействаў". Аднак у гэтым выпадку не варта разменьвацца на дробязi.
Лiхадзейства - як скула: яно свярбiць, i чэшацца, i нарывае - яно заяўляе пра сябе сумленна.
"Глядзi, я - хвароба" - так кажа лiхадзейства; у гэтым яго сумленнасць.
А нiкчэмны намысел падобны да грыбка: ён паўзе, пранiкае, стараецца, каб яго не ўбачылi, - пакуль усё цела не струхлее i не зжухне ад гэтых драбнюткiх iстотаў.
А таму, хто апантаны нячыстым, я кажу гэта слова на вуха: "будзе лепей, калi твой чорцiк праявiцца чортам, - памажы яму! I ў цябе яшчэ ёсць дарога да велiчы!.."
О братове мае! Пра кожнага з нас вядома занадта многа! Многiя робяцца для нас празрыстымi, але мы яшчэ доўга не можам пранiкнуць праз iх толькi па гэтай прычыне.
Цяжка жыць з людзьмi, бо цяжка маўчаць. I найбольш мы несправядлiвыя не з тымi, хто нам агiдны, а з тымi, да каго мы нiяк не дачыняемся.
|< Пред. 77 78 79 80 81 След. >|