Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 81 из 315



Злыя ворагi яны: нiшто так не помсцiцца, як iхняя пакорлiвасць. I лёгка апаганьваецца той, хто чапае iх.

Але мая кроў зродненая з iхняй; я хачу, каб мая кроў шанавалася i праз iхнюю..."

I калi яны прайшлi мiма, горыч агарнула Заратустру; нядоўга змагаўся ён са сваiм болем, i прамовiў так:

"Шкада мне гэтых святароў. Яны вельмi мне не да густу; але мне гэта мала абыходзiць з таго часу, як я сярод людзей.

Але я пакутую i пакутаваў з iмi: яны палонныя, мечаныя. Той, каго называюць Збаўцам, закаваў iх у аковы...

У аковы фальшывых каштоўнасцяў i аблудных слоў! О, калi б збавiў iх хто-небудзь ад гэтага Збаўцы!

Яны думалi, што высадзiлiся на шчасным востраве, калi навакол бушавала мора; але глядзiце, гэта была пачвара, якая яшчэ спала.

Фальшывыя каштоўнасцi i аблудныя словы: гэта сама горшыя пачвары ў смяротных: доўга спiць i чакае ў iх наканаванне.

Але нарэшце прачынаецца, жарэ i глытае тых, што паставiлi на iм свае буданы.

О, паглядзiце толькi на тыя буданы, што паставiлi святары! Цэрквамi называюць яны свае лёхi з салодкiмi пахошчамi.

|< Пред. 79 80 81 82 83 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]