Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
80 из 315
А калi ў цябе ёсць сябар-пакутнiк, дык стань яму месцам супакаення, але адначасова i мулкiм ложкам, паходным ложкам: так ты найлепей дагодзiш яму.
I калi сябар учынiць табе лiхое, скажы так: "Я дарую табе за тое, што ты мне ўчынiў; але як дараваць за лiха, якое ты гэтым учынкам зрабiў сабе?"
Так гаворыць вялiкая любоў: яна адольвае i дараванне, i шкадаванне.
Трэба стрымлiваць сваё сэрца; бо варта толькi даць патуранне яму, як страцiш галаву!
О, дзе ў свеце хто нарабiў большага глупства, як мiлажальнiкi? I што ў свеце спрычынiла болей пакут, чым дурасць мiлажальных?
Гора тым, якiя любяць, але яшчэ не дасягнулi вышынi, якая вышэй за iх мiлажаль!
Сказаў мне аднаго разу д'ябал: "I ў Бога ёсць сваё пекла: гэта ягоная любоў да людзей".
А нядаўна я чуў ад яго: "Бог памёр; ад мiлажальнасцi да людзей памёр Ён".
Дык вось, я засцерагаю вас ад мiлажальнасцi: адсюль сунецца на людзей чорная хмара! Паверце, я разбiраюся ў прыкметах надвор'я!
Дайце ўвагi i такому слову: усякая вялiкая любоў вышэйшая за ваш спагадны мiлажаль, бо яна яшчэ мусiць стварыць тое, што любiць.
"Сябе самога прыношу я ахвяраю любовi, i блiзкага майго, як i сябе" - так гавораць стваральнiкi.
Але ўсе стваральнiкi жорсткiя".
Так сказаў Заратустра.
Пра святароў
Аднаго разу Заратустра даў знак сваiм вучням i сказаў такiя словы:
"Вось святары: i хоць яны ворагi мае, спакойна iдзiце мiма iх, i хай вашыя мячы спяць!
I сярод iх ёсць героi; многiя з iх адпакутавалi ўдосыць: таму яны хочуць, каб i iншыя пакутавалi.
|< Пред. 78 79 80 81 82 След. >|