Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 82 из 315



О, гэта сфальшаванае святло, гэта непрадыхлiвае паветра! Тут, дзе душы трэба лунаць у вышынях, узляцець ёй не дазволена!

Але так iм наказана паводле веры: "На каленi, угору па лесвiцы, грэшнiкi!"

Сапраўды, лепей пабачыць бессаромнага, чым вылупленыя вочы iх сораму i багавейнасцi!

Хто ж стварыў гэтыя лёхi i лесвiцы каяння? Цi не тыя, што хацелi схавацца i саромелiся яснага неба?

I толькi калi яснае неба прагляне праз дзiравыя дахi, а разваленыя сцены зарастуць травою i чырвоным макам - толькi тады захоча маё сэрца звярнуцца да котлiшчаў гэтых багоў.

Яны назвалi Богам тое, што супрацьстаяла i мучыла; i праўда, шмат гераiчнага было ў гэтым пакланеннi!

I не ведалi яны, як iнакш iм любiць свайго Бога, як толькi крыжуючы людзей!

Яны думалi пражыць мерцвякамi, у чорнае апраналi яны сваiх нябожчыкаў; i нават у прамовах iхнiх унюхваю я паганы смурод склепа.

I хто жыве паблiзу iх, той жыве каля чорных сажалак, дзе жабы выспеўваюць саладжавую скруху сваю.

Лепшыя песнi мусiлi б спяваць яны мне, каб я навучыўся верыць у iхнiх Збаўцаў: збавёнымi мелiся б выглядаць iхнiя вучнi!

Голых хацеў бы я ўбачыць iх, бо толькi прыгажосць павiнна прапаведаваць каянне. А каго пераканае гэтая закукленая ў чорнае нудота?

Далiбог, iх збаўцы самi з'явiлiся не са свабоды i не з сёмага неба! Далiбог, яны самi нiколi не ступалi па дыванах спазнання!

З прагалаў складаецца дух iх збаўцаў; але ў кожную пустую рамiну ўставiлi яны сваю хiмеру, сваю затычку, якую назвалi Богам.

У спагадзе захлынуўся iхнi дух, i калi яны брыняюць ад яе, наверх заўсёды выплывае вялiкае глупства.

|< Пред. 80 81 82 83 84 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]