Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
18 из 99
Ня дзiўна, што ўдзельнiкi вайны за незалежнасьць Галяндыi, змагары Слаўнай рэвалюцыi 1648 году ў Англii, перасяленцы ў ангельскiх калёнiях у Паўночнай Амэрыцы называлi жэнеўскага рэфарматара сваiм духоўным бацькам. Ягоныя iдэi сталiся асновай сёньняшняга грамадзтва, таму гiсторыкi ў адзiн голас называюць Кальвiна "заснавальнiкам новай цывiлiзацыi".
Рэфармацыя кардынальна зьмянiла аблiчча Эўропы. Калi ў Сярэднявеччы паўночныя краiны былi без параўнаньня больш бедныя i адсталыя, чым Iталiя, Францыя, Гiшпанiя, то пасьля Рэфармацыi ўсё стала дакладна наадварот. Паўночныя краiны, прыняўшы Рэфармацыю, пачалi iмклiва разьвiвацца, i ня гледзячы на менш спрыяльныя прыродныя ўмовы, хутка багацелi, а краiны Паўднёвай Эўропы паступова ставалiся беднымi i адсталымi на фоне сваiх паўночных суседзяў. Шэраг нямецкiх земляў, а таксама Швайцарыя пачалi перажываць iмклiвы эканамiчны ўздым. Галяндыя, напалову затопленая, зьнiшчаная саракагадовай вайной за незалежнасьць, ужо празь пяцьдзесят гадоў становiцца цэнтрам мiжнароднага грашовага рынку, дзяржавай, зь якой усе мусяць лiчыцца. У Швэцыi ўцекачы-пратэстанты зь iншых краiнаў Эўропы сталi распачынальнiкамi эканамiчных i палiтычных пераўтварэньняў, якiя стварылi з краiны дзiкiх вiкiнгаў адну з самых уплывовых дзяржаваў. У Англii Слаўная рэвалюцыя 1648 году, асноўнай сiлай якой былi пурытане - ангельскiя кальвiнiсты, стала пачаткам сусьветнага панаваньня Брытанii.
|< Пред. 16 17 18 19 20 След. >|