Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
17 из 99
Вулiцы Жэневы сталiбясьпечныя нават уначы, i iдучы па iм, ня трэба было баяцца, што нехта вылье памыi на галаву або пачне чапляцца нейкi п'янiца. Апошнi шынок, дзе прадавалi вiно гарадзкiм алькаголiкам, зачынiўся тры гады таму, а ягоны гаспадар зьехаў у Францыю, дзе людзям яшчэ патрэбна вiно, каб уцячы ад праблемаў у сям'i цi ад безнадзейнасьцi жыцьця. Каля кожнага дому чыста прыбрана, бо кожная вулiца мае адказнага, якi глядзiць за парадкам i мае права штрафаваць таго, хто ператварае сваё жытло ў сьметнiк. Квартал гарадзкой басоты цяпер не пазнаць: адзiн стаў майстрам, другi працуе ў друкарнi, а Жан Дзiвак стаў банкiрам. Банк яго пакуль што невялiкi, але хто ведае, што будзе праз пару дзесяткаў гадоў. Кожны грош палiчаны i не iдзе абы-куды, але пускаецца на разьвiцьцё справы. У нядзелю горад пусьцее, бо кожны сьпяшаецца ў царкву, трымаючы пад пахаю Бiблiю.
Сваiм вучэньнем Жан Кальвiн iмкнуўся выхаваць моцных людзей, якiя не хiстаюцца, але супрацоўнiчаюць з Богам i выконваюць Яго волю. Дзеля гэтага на пропаведзях ён вучыў карыстацца бiблiйнымi прынцыпамi ў штодзённым жыцьцi, дзеля гэтага заклаў у Жэневе мноства пачатковых школаў i адкрыў Акадэмiю, дзеля гэтага арганiзаваў жыцьцё царквы так, каб кожны вернiк нёс адказнасьць за яе служэньне. Чэрпаючы зь Бiблii iдэалы самакiраваньня, Кальвiн вучыў, што каралi пастаўленыя Богам над народам як кара за чалавечыя грахi, i сьцьвярджаў, што Бог можа навучыць народных прадстаўнiкоў абыйсьцiся без манарха i, узяўшы ўладу ў свае рукi, рабiць Божыя справы.
|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|