Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
19 из 99
Пазьней рух мэтадыстаў прадухiлiў у Англii паўтарэньне падзеяў Францускай рэвалюцыi 1789 году iзрабiў Англiю "майстэрняй сьвету". Фэнамэнальная гiсторыя Злучаных Штатаў Амэрыкi непарыўна зьвязаная зь дзейнасьцю эвангельскiх мiсыянэраў i разьвiцьцём эвангельскiх цэркваў. Сацыёлягi сьцьвярджаюць, што фармаваньне рынкавай эканомiкi бярэ свой пачатак з Рэфармацыi, якая сфармавала так званую "пратэстанцкую этыку", паводле якой каштоўнасьць чалавека вызначаецца якасьцю яго працы. Такi падыход да працы стварыў падставы сёньняшняга дабрабыту заходняй цывiлiзацыi.
Адзiн з галоўных прынцыпаў аднаўленьня духоўнага жыцьця заключаецца ў непасрэдных адносiнах з Богам, якiя базуюцца на чытаньнi i разуменьнi Бiблii кожным чалавекам, таму разьвiцьцё Рэфармацыi выклiкала дынамiчны рост колькасьцi навучальных установаў ва ўсёй Эўропе. Кожная эвангельская царква iмкнулася мець школу, у якой бы дзецi i дарослыя вучылiся чытаць, пiсаць, лiчыць i г.д. Лютаранская Швэцыя стала першай краiнай, якая ўвяла ўсеагульную адукацыю на дзяржаўным узроўнi. З Рэфармацыi таксама бярэ свой пачатак такая навука як пэдагогiка. Ян Амос Каменскi, прапаведнiк i настаўнiк, увёў тыя прынцыпы, на якiх трымаецца сучаснае навучаньне, напрыклад: "Настаўнiк павiнен вучыць ня столькi, колькi ён можа, а колькi вучань можа зразумець". Каб дзецi лепш маглi ўспрыняць матэрыял, ён першы пачаў выкарыстоўваць малюнкi ў навучальным працэсе.
|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|