Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 21 из 99

Свабода сумленьня, свабода слова, права на жыцьцё, права на адукацыю i многiя iншыя сягаюць сваiмi каранямi ў XVI стагодзьдзе.

Нельга не заўважыць уплыву Рэфармацыi i на нацыянальнае разьвiцьцё народаў. Кожны раз прыняцьцё iдэяў Рэфармацыi суправаджалася нацыянальным уздымам, вяло да незалежнасьцi, як у выпадку Галяндыi цi Швэцыi, або падымала нацыянальную культуру, мову на дзяржаўны ўзровень, як гэта было ў Нямеччыне, Францыi, Англii. Адным з прынцыповых патрабаваньняў рэфарматараў заўсёды было патрабаваньне шырокага ўжываньня роднай мовы.

Можна з упэўненасьцю сказаць, што тое грамадзтва, у якiм мы сёньне жывем, тая культура, тая тэхнiка, якiя нас атачаюць, сталi тым, чым ёсьць, дзякуючы Рэфармацыi. Рэфармацыя распачала працэсы, якiя зьмянiлi сьвет, менавiта яна стала пачаткам пэрыяду, названага гiсторыкамi Новым Часам.

Уздоўж Вiльлi i Нёмана

Вялiкi рух Рэфармацыi, якi ахапiў у XVI стагодзьдзi Эўропу, не абмiнуў i Вялiкае Княства Лiтоўскае, беларускую дзяржаву, пачаткi якой губляюцца ў трывожным XIII стагодзьдзi. У 1242 годзе тумэны Бату-хана ператварыўшы ў пустыню Ўладзiмiра-Суздальскую Русь, прайшлi вогненым катком праз Кiеўшчыну, Валынь, Паўднёвую Польшчу i Вэнгрыю, пакiдаючы пасьля сябе папялiшчы гарадоў i зарастаючыя маладым лесам палi. У гэтай сытуацыi беларускiя княствы, якiх не закранула яшчэ татарская навала, пачалi аб'ядноўвацца. Цэнтрам новага дзяржаўнага ўтварэньня стала Лiтва, пушчанскi край ў ваколiцах Наваградка, дзе ўжо даўно жылi разам, то ваюючы, то сваячачыся, славяне i балты. Каля 1250 г. Мiндоўг, абраны наваградзкiм князем, пашырыў сваю ўладу аж да Менску.

|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]