Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 22 из 99

Здольны дыплямат i мудры ваявода, у 1253 г. ён быў каранаваны ў Наваградку папскiм легатам, i такiм чынам нэўтралiзаваў небясьпечнага ворага на паўночным захадзе - Тэўтонскi ордэн. Зьяўленьне магутнай улады ў Верхнiм Панямоньнi занепакоiла суседзяў, i празь некалькi гадоў да межаў Беларусi пацягнулiся незьлiчоныя татарскiя орды хана Бурундая. Перш чым iсьцi на Наваградак, Бурундай запатрабаваў пад пагрозай вайны Галiцка-Валынскаму княству зруйнаваць усе ўмацаваньнi вакол гарадоў, i князю Данiле Галiцкаму прыйшлося зрабiць гэты самагубчы крок, бо хто ж мог супрацьстаяць татарам. Але паход Бурундая на Лiтву (так у старажытнасьцi называлi беларускiя землi) не прынёс Ардзе перамогi. Спустошыўшы Случчыну i Наваградчыну, Бурундай ня змог падпарадкаваць беларускiя княствы i адыйшоў назад у прычарнаморскiя стэпы. З тых часоў засталiся ў народзе паданьнi пра бiтвы з татарамi пад Койданавым i Магiльным.

Пасьпяхова адбiўшы татараў, наваградзкае княства пачало падпарадкоўваць сабе балцкiя плямёны ўздоўж Вiльлi, i прэтэндаваць на Жамойць, змагаючыся пры гэтым з Тэўтонскiм ордэнам. Адначасова шляхам дамовы "Старыны ня рухаем, навiны ня ўзводзiм" да Наваградку далучылiся Полацак, Вiцебск, Тураў, Пiнск. Новая дзяржава, якая атрымала назву Вялiкае Княства Лiтоўскае, ад самага пачатку карысталася наваградзкiм гербам Пагоня - на чырвоным полi срэбны вершнiк з узьнятым мячом. На беларускiх землях "пагоняй" называлася склiканьне баярства на вайну, усеагульнае апалчэньне.

|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]