Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 24 из 99

Ужо ў сярэдзiне XIV стагодзьдзя ў граматах, пiсаных у Вiльнi цi Полацку на царкоўнаславянскай мове, заўважаюцца ўплывы жывой беларускай мовы, а на пачатку другой паловы XV стагодзьдзя старабеларуская мова стала дзяржаўнай мовай Вялiкага Княства Лiтоўскага.

Сьмерць вялiкага князя Альгерда выклiкала крывавую мiжусобную барацьбу ў Княстве, у вынiку чаго вялiкiм князем лiтоўскiм стаў Альгердаў сын - Ягайла. Стаўшы на чале дзяржавы, Альгердавiч апынуўся ў досыць складанай сытуацыi, бо на паўночным захадзе ўзмоцнiлi свой наступ Тэўтонскi i Лiвонскi ордэн, захапiўшы Жамойць, з поўдня прыходзiлi трывожныя весткi з Арды, на ўсходзе пачыналiся першыя канфлiкты зь Вялiкiм Княствам Маскоўскiм, а на захадзе не сьцiхала спрэчка з Польскiм Каралеўствам пра Валынь. Апроч усяго Ягайла ня быў старэйшым сынам Альгерда i за вялiкакняскi пасад трэба было змагацца i са сваiмi роднымi братамi, i са стрыечнымi. Таму вялiкi князь лiтоўскi шукаў апiрышча ў саюзе з суседнiмi дзяржавамi, або з Масквой, або з Польшчай. Аднак ледзь пачаўшы перамовы з Дзьмiтрам Данскiм, Ягайла хутка адмовiўся ад гэтых крокаў, бо маскоўскi князь запатрабаваў ад Альгердавiча прызнаць сябе "малодшым братам" Масквы i ахрысьцiць у праваслаўе "ўсю Лiтву". Саюз з Польшчай выглядаў больш прывабным, бо дазваляў вялiкаму князю лiтоўскаму стаць адначасова польскiм каралём. У дадатак гэта давала магчымасьць сумеснымi намаганьнямi спынiць крыжацкую агрэсiю. Пасьля адпаведных перамоваў у 1385 г.

|< Пред. 22 23 24 25 26 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]