Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
25 из 99
у Крэве было падпiсанае пагадненьне аб дынастычнай вунii (аб'яднаньне, у якiм дзьве дзяржавы маюць аднаго караля). Ягайла са свайго боку абавязваўся хрысьцiць паводле каталiцкага абраду яшчэ ня хрышчаных лiцьвiнаў. Але Крэўская вунiя не прынесла супакою Княству, не задаволенаму падпiсанымi ўмовамi. На чале апазыцыi стаў стрыечны брат Ягайлы, Вiтаўт, якога падтрымлiвала значная частка беларускiх баяраў. Каб канчаткова не згубiць улады над Вялiкiм Княствам, Ягайла пайшоў на саступкi i прызнаў Вiтаўта вялiкiм князем лiтоўскiм. У 1410 годзе аб'яднаныя войскi Вялiкага Княства Лiтоўскага i Польскага Каралеўства пад Грунвальдам разграмiлi армiю Тэўтонскага ордэну. Краiна ўздыхнула з палёгкай. Скончылася перамогай амаль двухсотгадовая вайна, заходняя мяжа на стагодзьдзi стала самай спакойнай. Праз сто гадоў Тэўтонскi ордэн прызнае сваю васальную залежнасьць ад Польскага Каралеўства, а Лiвонскi ордэн стане галоўным экнамiчным партнёрам Княства, ягоная сталiца Рыга гандлёвай брамай для Беларусi ў Заходнюю Эўропу.
Адносны супакой, якi панаваў у Вялiкiм Княстве ў сярэдзiне XV стагодзьдзя, а таксама шчыльны кантакт з Заходняй Эўропай перамянiў ваяўнiчых беларускiх баяраў у шляхту, якая ўсё больш займалася арганiзацыяй сваiх гаспадарак i пачынала сур'ёзна задумвацца аб сваiх правах. Грамата вялiкага князя Казiмiра ад 1447 году аб праве свабоднага выезду за мяжу на вучобу ва ўнiвэрсытэты i "для лепшаго счасьтя набытья" дазволiла дзесяткам i сотням ураджэнцаў Беларусi атрымлiваць вышэйшую адукацыю ў навучальных установах Кракава, Прагi, Вены, Падуi, Балёньi.
|< Пред. 23 24 25 26 27 След. >|