Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
27 из 99
Асновай яго заўсёды была дамова памiж вялiкiм княземi канкрэтнай зямлёй. Так у Полацку i Вiцебску вялiкi князь ня меў права асабiста прызначаць ваяводу бяз згоды земскага сойму - сходу прадстаўнiкоў шляхты ваяводзтва. Большасьць беларускiх гарадоў карысталiся магдэбурскiм правам, гэта значыць правам на самакiраваньне, якое вызваляла горад ад суду i ўлады вялiкакняскiх ваяводаў.
Беларусь уваходзiла ў XVI стагодзьдзе як эўрапейская дзяржава, якая жыла тымi самымi прынцыпамi, што i рэшта Эўропы. Але на ўсходзе паднiмалiся чорныя хмары. Маскоўская дзяржава, падпарадкаваўшы сабе апошнiх канкурэнтаў, Вялiкi Ноўгарад i Цьвер, усутыч падыйшла да межаў Вялiкага Княства Лiтоўскага. Пасваячыўшыся праз шлюб з Палеолагамi, дынастыяй Бiзантыйскай iмпэрыi, якая перастала iснаваць пад ударамi туркаў, маскоўскi князь Iван III пераняў герб Бiзантыi (дзьвюхгаловы арол), i яе палiтычную дактрыну, абвесьцiўшы Маскву трэцiм Рымам, а сябе - "гасударом усяе Русi". Iван III так фармулюе сваю пазыцыю: "Ано не то адно наша отчiна, коi городы i волостi i ныне за намi, i вся Руськая земля, Кiев i Смоленск i iные городы ... с Божьею волею iз старiны, от нашiх прародiтелей наша отчiзна". I гэта не былi толькi словы. Ад 1492 году ўсходняя мяжа становiцца самай неспакойнай мяжой Княства. Адна за другою пяць войнаў з Масквою спусташалi ўсходнюю Беларусь. Вялiкае Княства страцiла Вязьму, Смаленск, Чарнiгаў, Бранск.
|< Пред. 25 26 27 28 29 След. >|