Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
28 из 99
Аднак 8 верасьня 1514 году пад Воршаю 30-тысячнае беларускае войска, ведзенае гетманам Канстанцiнам Астроскiм, зьнiшчыла 80-тысячную маскоўскую армiю i на нейкi час спынiлаагрэсiю.
Як i ў-ва ўсёй Эўропе, у Беларусi на пачатку XVI стагодзьдзя царква i рэлiгiя зьяўлялiся адным з неабходных элемэнтаў жыцьця грамадзтва. Будынак праваслаўнай царквы або каталiцкага касьцёла быў мейсцам, дзе людзей хрысьцiлi, хавалi, дзе яны зьбiралiся ў нядзелi i сьвяты. Царкоўныя званы рэгулявалi жыцьцё навакольных паселiшчаў, папярэджвалi аб небясьпецы. Аднак, хаця хрысьцiянства не было навiною ў краiне, большая частка сялянаў, а таксама месьцiчаў i шляхты характарызавалася хутчэй рэлiгiйнай абыякавасьцю, чым гарачай пабожнасьцю, молячыся i ў царкве, i старым паганскiм багам. Праваслаўная царква ўвайшла ў новае стагодзьдзе яўна ня могучы даць адказ на выклiк часу. Духоўны ўзровень сьвятароў хутчэй адпiхваў людзей ад веры, чым прыцягваў да яе. "У нас яшчэ чытаюць старасьвецкiя саборнiкi, чытаюць пралогi, але iх ужо не разумеюць нi той, хто чытае, нi той, хто слухае", - прызнаваўся адзiн з рэлiгiйных дзеячоў таго часу.
Дакуманты ў адзiн голас сьведчаць пра недастойнае жыцьцё духавенства: "Аще-лi кто вопрашает iх о кнiгах, то отвещают глаголющее: убозi есьмы, не имамы чым кнiг стяжатi. Ходят-же не яко убозi, но рiзы носяще светлы i блещащеся, расшiряюще воскрылья, шеi же яко у тельцов, на заколенiе упiтанных". Князь Канстанцiн Астроскi, сын знакамiтага ваяводы, з абурэньнем пiсаў да тураўскiх сьвятароў: "Вы не захоўваеце прыстойнасьцi згодна сана свайго ... ходзячы па корчмах, пiцьцё бязь меры ўжываеце". Не нашмат лепшай была сытуацыя i ў каталiцкай царкве.
|< Пред. 26 27 28 29 30 След. >|