Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
30 из 99
У 1420 годзе пяцiтысячнае беларускае войска на чале з Жыгiмонтам Карыбутавiчам увайшло ў Чэхiю, здабыло замак Нэйстау i абвясьцiла ўладу Вiтаўта ў ЧэскiмКаралеўстве. На працягу сямi гадоў лiцьвiны i чэхi разам змагалiся за права жыць паводле Эвангельля, адбiваючы крыжовыя паходы нямецкiх iмпэратараў.
Калi ваяры Карыбутавiча вярнулiся ў Беларусь, многiя зь iх, прыняўшы ў Чэхii iдэi Яна Гуса, пачалi распаўсюджаваць iх у сябе на радзiме. Пазьней да iх далучылiся тыя, хто атрымлiваў адукацыю ў Праскiм унiвэрсытэце. Такiм чынам, пасьлядоўнiкi Яна Гуса прапаведвалi ў Беларусi, пачынаючы з часоў Геранiма Праскага. Недзе каля 1490 году папа рымскi Сыкст IV усталяваў iнквiзыцыю ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм, надаючы ёй права далучэньня да каталiцкай царквы герэтыкоў i схiзматыкаў. Пад схiзматыкамi тут разумелiся праваслаўныя, а пад герэтыкамi - гусiты, бо iншага руху, "герэтычнага" у вачах рымскай царквы, у Беларусi ў той час не iснавала. На самым пачатку Рэфармацыi ў Беларусi мы бачым вызнаньне чэскiх братоў, якое спачатку аддзялялася ад iншых рэфарматараў, але хутка злучылася з вызнаўцамi кальвiнiзму.
Аднак сапраўдным пачаткам Рэфармацыi для Беларусi стала выданьне доктарам Франьцiшкам Скарынаю з Полацку перакладу Бiблii на тагачасную беларускую лiтаратурную мову. У той самы год, калi ў Вiтэнбэргу Марцiн Лютар абвесьцiў 95 тэзiсаў супраць iндульгенцыяў, у Празе доктар лекарскiх навук пачаў друкаваць асобныя кнiгi Старога Запавету.
|< Пред. 28 29 30 31 32 След. >|