Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
43 из 99
Тым больш, што да Рэфармацыi пачаў схiляцца дзядзька Радзiвiлаў, найбагацейшы магнат Вялiкага Княства, Станiслаў Кежгайла.
Але лявiна падзеяў, актыўным удзельнiкам якiх стаў Мiкалай Чорны, адцягнула яго ад прыняцьця акрэсьленай духоўнай пазыцыi. Напружаны Берасьцейскi сойм, агiтацыя за Жыгiмонта Аўгуста, пасада маршалка, пасольствы, паседжаньнi паноў рады, патаемны шлюб Жыгiмонта Аўгуста i Барбары Радзiвiл, сьмерць Жыгiмонта Старога i каранацыя Жыгiмонта Аўгуста, каранацыя Барбары, дзеля якой Мiкалай Чорны вымушаны быў больш за год пераадольваць супрацiў магнатаў Польскага Каралеўства, шлюб з Альжбэтай Шыдлавецкай, атрыманьне тытулу князя, выправа супраць крымскiх татараў на Валынь. Здаецца, што няма часу, каб спынiцца i задумацца.
У 1551 годзе раптоўна памiрае стрыечная сястра Мiкалая Радзiвiла, каралева Барбара. Празь некалькi месяцаў адыходзiць у вечнасьць малодшы брат Ян. Сьмерць блiзкiх людзей заўсёды прымушае чалавека думаць аб сэнсе жыцьця... Мiкалай Чорны затрымаўся ў сваёй дзейнасьцi. "Чалавек - як трава, i ўсякая слава ягоная - як краска травы, засохла трава, i краска апала; але Слова Госпада трывае вечна", -прыйшлi на памяць словы зь Бiблii, якая з новай сiлай пачала прыцягваць да сябе князя Мiкалая. З далёкага Вiтэнбэргу прыйшоў лiст, гэта Фiлiп Мэлянхтон прыслаў элегiю на сьмерць Яна Радзiвiла. Канцлер Вялiкага Княства зноў i зноў узгадваў словы брата, як той расказваў пра Марцiна Лютара, пра апраўданьне верай, пра малiтву, пра Бiблiю.
|< Пред. 41 42 43 44 45 След. >|