Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 44 из 99

Шукаючы адказу на свае пытаньнi, Мiкалай Чорны зьвяртаўся да збораў вялiкакняскай бiблiятэкi, у якойзнаходзiлася шыкоўная Бiблiя ў перакладзе Лютара зь яго ўласным прысьвячэньнем Жыгiмонту Аўгусту, камэнтар Кальвiна да Пасланьняў апостала Паўла, прысьвечаны вялiкаму князю лiтоўскаму, мноства эвангельскай лiтаратуры, асаблiва той, што друкавалася ў Караляўцы па загаду прускага герцага Альбрэхта. Князя Мiкалая глыбока ўзрушыў палымяны "Зварот да хрысьцiянскай шляхты нямецкай нацыi" Лютара, прымусiлi сур'ёзна задумацца "Хрысьцiянскае выхаваньне" Кальвiна, iншыя творы айцоў Рэфармацыi. У кастрычнiку 1556 г. у адкрытым лiсьце да папскага нунцыя Лiпамана Мiкалай Радзiвiл напiсаў, што ён быў бы рады бачыць у Вялiкiм Княстве ня толькi Кальвiна, але i Мэлянхтона, i iншых рэфарматараў. Эвангельскае вучэньне захапляла князя Мiкалая. Жывая вера, непасрэдныя адносiны з Богам - гэта тое, чаго так прагнула яго душа, гэта тое, што было неабходна яго краiне.

Цёплым жнiвеньскiм вечарам 1552 году вiленскi ваявода ў атачэньне 30 вершнiкаў прыехаў у Берасьце, каб правесьцi рэвiзiю iнвэнтароў Берасьцейскага староства. Берасцейскi кашталян (камэндант замку), даючы справаздачу князю Мiкалаю, сярод пытаньняў, якiя неабходна вырашыць, узгадаў пра нейкага Сымона Зака, прапаведнiка, якога аб'явiлi герэтыком i якi шукае прытулку ў Берасьцi. Вiленскi ваявода ўжо чуў пра гэтага чалавека i пра ягоныя пропаведзi, таму неадкладна загадаў паклiкаць яго да сябе. Назаўтра ў Берасьцейскiм замку пачаўся банкет з нагоды прыезду князя Радзiвiла.

|< Пред. 42 43 44 45 46 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]