Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 46 из 99

Князь Мiкалай знайшоў у жэнеўскага рэфарматара адказы на шматлiкiя пытаньнi, як асабiстыя, так i тыя, што хвалявалi яго як аднаго з кiраўнiкоў дзяржавы.

У тым жа годзе Мiкалай Чорны выдаў сваiм коштам у Берасьцi катэхiзм хрысьцiянскай веры для простага народу. Адначасова ва ўсiх сваiх вялiзарных уладаньнях ён адкрывае новыя цэрквы, цi, як iх тады называлi, зборы, дзе зьбiралiся месьцiчы i шляхта слухаць пропаведзь Слова Божага. Вiленскi ваявода не шкадаваў нi сiлаў, нi сродкаў, каб распаўсюдзiць веру ў жывога Бога па ўсiм Вялiкiм Княстве. Яго марай было зрабiць кальвiнiзм пануючым веравызнаньнем у нашай краiне. Празь некалькi гадоў у прадмове да кнiгi "Навучаньне аб сапраўдным i фальшывым пакаяньнi", зьвернутай да Мiкалая Чорнага, Лаўрын Дыскордыя пiсаў: "Бо гэта яўна кожнаму, i ня толькi ў Княстве Лiтоўскiм, што як толькi Госпад Бог у Сваёй мiласэрнасьцi Сваё слова i праўдзiвую навуку перад вачыма гэтага сьвету выявiў i аб'явiў, адразу Вашая княская мiласьць раней за iншых Слова Божае i сапраўдную хвалу Ягоную за справай Духа Сьвятога ўзьлюбiў i моцна ўхапiўся, i ня толькi сам, але як сапраўдны апостал або другi Карнэль, прывёў да гэтага многiх. Спачатку наймiлейшую жонку, якая на пачатку не згаджалася i доўга працiвiлася з прычыны некаторых сваiх прыяцеляў, Вашая княская мiласьць чыстай сваёй пропаведзьдзю i праз напамiны iншых хрысьцiянскiх людзей прывёў да прыняцьця Слова Божага разам зь дзецьмi, слугамi i служанкамi, i падуладнымi сваiмi.

|< Пред. 44 45 46 47 48 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]