Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 61 из 99

На пачатку 1550-ых гадоў Мiкалай Радзiвiл Чорны, якi лiчыў Лiсманiнi адным са сваiх настаўнiкаў, зацiкавiўся пераўтварэньнямi на землях Боны Сфорцы i ўбачыў эфэктыўнасьць праведзеных рэформаў, якiя разьвiвалi iнiцыятыву i актыўнсьць сялянства i рабiлi сельскую гаспадарку больш прадукцыйнай. У 1556 годзе пачала працаваць спэцыяльная камiсiя па падрыхтоўцы падобнай рэформы ў дзяржаўным маштабе на чале зь вiленскiм ваяводам. Разам зь iм працавалi пiсар Вялiкага Княства Астафей Валовiч i адзiн зь непасрэдных выканаўцаў пераўтварэньняў ва ўладаньнях каралевы Боны Пётар Хвальчэўскi. Камiсiя падрыхтавала так званую "Уставу на валокi", абвешчаную Жыгiмонтам Аўгустам восеньню 1557 году, якая на доўгiя гады вызначыла гаспадараваньне зямлёй ў Вялiкiм Княстве. Сутнасьцю гэтай рэформы было мераньне зямлi i яе клясыфiкацыя паводле вартасьцi, апрацаванасьцi i ўраджайнасьцi. Абмераныя землi падзялялiся на стандартныя часткi - валокi (21,37 гектара). Зямля ў карыстаньнi сялянаў пераразьмяркоўвалася так, каб кожная сям'я атрымала адну валоку, такiм чынам лiквiдуючы церазпалосiцу i спрашчаючы падаткаабкладаньне сялянскай гаспадаркi. Такая арганiзацыя землекарыстаньня дазваляла асвойваць новыя землi i павялiчыць таварнасьць паасобных гаспадарак, дзякуючы вялiкiм памерам участка i магчымасьцi выкарыстоўваць новую, трохпольную сыстэму земляробства. Адначасова стваралiся фальваркi - вялiкiя панскiя гаспадаркi, якiя павiнны былi апрацоўвацца цяглымi сялянамi (так званая паншчына).

|< Пред. 59 60 61 62 63 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]