Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
59 из 99
Захавалiся дакуманты, якiя сьведчаць пра тое, што ў некаторыхуладаньнях кальвiнскiх магнатаў сяляне таксама вызнавалi эвангельскую веру. Адзiн з правiнцыйных сынодаў пастанавiў, каб шляхта не прымушала сялян прымаць кальвiнiзм, але раiць сэньёрам збораў, каб яны сваiх падданых прыцягвалi да слуханьня Слова Божага, самi зьяўляючыся для iх прыкладам.
Iмклiвае разьвiцьцё Рэфармацыi ў Вялiкiм Княстве дазволiла ўжо ў 1557 годзе правесьцi пад старшынствам Мiкалая Радзiвiла Чорнага першы сынод (сход сэньёраў i магiстраў збораў) эвангельска-рэфармаванага Задзiночаньня, як называлi сябе вызнаўцы кальвiнiзму ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм. На гэтым сынодзе быў абраны першы супэрiнтэндант (адказны) беларускiх збораў - Сымон Зак. Неўзабаве далейшы рост колькасьцi эвангельскiх цэркваў у краiне прымусiў эвангельска-рэфармаванае Задзiночаньне падзялiцца на два, а пазьней на шэсьць дыстрыктаў (рэгiёнаў), на чале кожнага зь якiх стаяў свой супэрiнтэндант. Штогод дэлегаты ад кожнага дыстрыкту зьязджалiся ў Вiльню на агульны сынод.
Эвангельскiя цэрквы ў гарадах Вялiкага Княства, нават задоўга да свайго юрыдычнага афармленьня, вылучалiся немалой мiсыянэрскай актыўнасьцю. Прымаючы веру Хрыстовую, купцы i рамесьнiкi сур'ёзна прымалi словы Госпада: "Iдзiце i зрабiце вучнямi ўсе народы". Гарады паўночна-усходняй Беларусi мелi даўнiя гандлёвыя сувязi з Ноўгарадам Вялiкiм, Цьвер'ю i Масквою, i разам з купецкiмi абозамi на ўсход iшлi iдэi Рэфармацыi. Як вынiк гэтага ў сярэдзiне XVI стагодзьдзя ў Маскоўскай дзяржаве пачало распаўсюджвацца эвангельскае вучэньне.
|< Пред. 57 58 59 60 61 След. >|