Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 64 из 99

Тут варта ўзгадаць хаця б тыя некалькi сотняў школаў, адкрытых пры эвангельскiх цэрквах на працягу няпоўных дзесяцi гадоў, якiя далi магчымасьць тысячам маладых людзей атрымаць прынамсi пачатковую адукацыю. Або сотнi кнiгаў, якiя выходзiлi вялiкiмi накладамi i пашыралi веды сярод жыхароў краiны. У рэфармацыйных друкарнях выдавалася ня толькi рэлiгiйная лiтаратура, але таксама кнiгi па гiсторыi, геаграфii, матэматыцы, фiлязофii, паэтычныя i празаiчныя творы розных аўтараў, пераклады з замежных моваў. Князь Мiкалай Радзiвiл Чорны стаў распачынальнiкам мэцэнацтва ў Вялiкiм Княстве. Пры яго двары стваралi музыку Кiпрыян Базылiк i Вацлаў з Шаматулаў, пiсалi вершы Мiкалай Рэй i Андрэй Трыцесскi. Нямецкiя мастакi, якiя працавалi дзякуючы падтрымцы вiленскага ваяводы, увялi ў побыт шляхты Княства партрэтны жывапiс. Мiкалай Чорны стаяў таксама ля вытокаў славутых радзiвiлаўскiх мастацкiх збораў, першай мастацкай калекцыi ў Беларусi.

Шматгранная дзейнасьць вiленскага ваяводы выяўлялася i ў палiтычным жыцьцi краiны. Пачынаючы з 1556 году Мiкалай Радзiвiл Чорны шмат увагi ўдзяляў сiтуацыi ў Прыбалтыцы, вядучы перамовы аб далучэньнi Лiвонii да Вялiкага Княства i сумеснай абароне супраць маскоўскай агрэсii. У 1558 годзе войскi Iвана Жахлiвага ўварвалiся ў Лiвонiю, пакiдаючы за сабою спаленую зямлю. Лiвонiя зьвярнулася да Вiльнi па дапамогу, становячыся пратэктаратам Вялiкага Княства. Вайна з Масквою стала непазьбежнай. Зiмою 1563 году 200-тысячная маскоўская армiя на чале зь Iванам Жахлiвым увайшла ў межы Княства i аблажыла Полацак. Вялiкi гетман лiтоўскi Мiкалай Радзiвiл Руды кiнуўся тэрмiнова зьбiраць беларускае войска i закрыў дарогу на Вiльню, але дапамагчы Полацку анiяк ня змог.

|< Пред. 62 63 64 65 66 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]