Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 66 из 99

Некаторыя сучасьнiкi гаварылi, што Мiкалай Радзiвiл Чорны прымерваў для сябе вялiкакняскую карону, разьлiчваючы на тое, што Жыгiмонт Аўгуст ня мае нашчадкаў, i таму быў такi непрыхiльны да ўсялякiх саюзаў. Мы ня ведаем, цi былi ў вiленскага ваяводы такiя пляны, хутчэй за ўсё гэта прыдумкi недабразычлiўцаў. У лiсьце да сына ен пiсаў: "Кароль вельмi неахвотна ад мяне гэта прыймае, але Рэч Паспалiтая для мяне больш значыць, чым прыхiльнасьць гаспадара, таму мала мяне гэта хвалюе". Вiленскi ваявода называе тут Рэччу Паспалiтаю, г.зн. супольнаю справаю ўсiх грамадзянай краiны, Вялiкае Княства Лiтоўскае. Такая зацятасьць Мiкалая Чорнага не была дарэмнай. Гiсторыкi аднадушна сьцьвярджаюць, што пастава вiленскага ваяводы адносна вунii з Польшчай надавала сiлу беларускай дэлегацыi ў Люблiне ў 1569 годзе, i хоць Мiкалай Чорны памёр чатыры гады раней, бясспрэчна яго заслуга ў тым, што Вялiкае Княства ня стала часткаю Польскага Каралеўства i захавала сваю самастойнасьць.

Вялiкiя пэрспэктывы i вялiкiя занядбаньнi

Трывожныя падзеi 1563 i наступнага 1564 году падарвалi здароўе вiленскага ваяводы Мiкалая Радзiвiла Чорнага. Ён адчуваў наблiжэньне сьмерцi, i таму сьпяшаўся. Усё менш займаўся палiтыкай, а ўвесь свой час прысьвячаў таму, каб умацаваць эвангельскую царкву ў краiне. За апошнiя дванаццаць гадоў ён зрабiў шмат, каб укаранiць Рэфармацыю ў Вялiкiм Княстве. Здавалася, можна было глядзець у будучыню спакойна, але трывога не пакiдала князя Мiкалая. Яго непакоiлi весткi з вайны, адкрыта прапольская пазыцыя вялiкага князя.

|< Пред. 64 65 66 67 68 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]