Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
70 из 99
Урэшце ў студзенi 1569 году ў Люблiне сабраўся супольны сойм Вялiкага Княства Лiтоўскага i Польскага Каралеўства, каб разгледзець пытаньне саюзу. Дэлегацыя Княства зноў рашуча не пагадзiлася зь iдэяй уключэньня сваёй краiны ў склад Польскага Каралеўства i ў знак пратэсту пакiнула Люблiн. Тады Жыгiмонт Аўгуст, карыстаючыся сваёй уладай вялiкага князя лiтоўскага, далучыў да Польскага Каралеўства Падляшша, Валынь i Кiеўшчыну, тым больш, што тамтэйшая шляхта была найбольш прыхiльная вунii, спадзяючыся знайсьцi праз гэта абарону ад Масквы i ад татараў. Вiльня была шакаваная такiм ходам падзеяў, нават чулiся галасы пра вайну з Польшчай, але калi з заходнiм суседам яшчэ можна было весьцi перамовы, то зь Iванам Жахлiвым размаўляць было няма пра што: там, дзе прайшлi маскоўскiя войскi, заставалася выпаленая зямля. Паслы Княства зноў паехалi ў Люблiн, каб адстойваць самастойнасьць сваёй дзяржавы i дасягнуць нейкага кампрамiсу. 1 лiпеня 1569 году быў абвешчаны акт стварэньня Рэчы Паспалiтай Двух Народаў, фэдэрацыi Польскага Каралеўства i Вялiкага Княства Лiтоўскага, якая мела аднаго караля i адну зьнешнюю палiтыку, але два войскi, два скарбы (фiнансавыя сыстэмы), два зборнiкi законаў.
Саюз кальвiнскага Вялiкага Княства зь пераважна каталiцкiм Польскiм Каралеўствам пачаў новую старонку ў гiсторыi Беларусi, але ў той час мала хто мог прадбачыць, што будзе далей.
|< Пред. 68 69 70 71 72 След. >|