Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
68 из 99
Такога знакамiтага госьця манахi прынялi зь вялiкай радасьцю, i жадаючы ўмацаваць яго ў каталiцкай веры, бо ён ужо хiстаўся, намовiлi нейкага селянiна, каб зрабiў выгляд апанаванага злым духам. Калi ж яны выганялi зь яго д'ябла, каб паказаць, што яны сапраўдныя наступнiкi апосталаў, князь зразумеў подступ i, паклiкаўшы таго чалавека, даведаўся ад яго самога, што яго манахi падкупiлi, каб ён рабiў выгляд апанаванага. З гэтае прычыны князь, вярнуўшыся ў Лiтву, выракся памылак рымскае царквы, перайшоў да царквы рэфармаванае, i сыноў сваiх, Мiкалая i Крыштафа, загадаў выхоўваць у гэтым вучэньнi". Ужо раней вялiкi гетман лiтоўскi прыхiльна ставiўся да Рэфармацыi, падтрымлiваў многiя пачынаньнi свайго брата, Мiкалая Чорнага, але чамусьцi доўга не акрэсьлiваў сваёй пазыцыi. Падзеi ў Чэнстахове сталi той кропляй, якая выклiкала цьвёрдае рашэньне Мiкалая Рудога ня быць цёплым, але стаць гарачым. I трэба адзначыць, што адбылося гэта вельмi сваечасова.
Сьмерць Мiкалая Чорнага стала сур'ёзным выпрабаваньнем для кальвiнiстаў Вялiкага Княства. Багаслоўскiя спрэчкi разгарэлiся ўнутры эвангельска-рэфармаванага Задзiночаньня зь нечуванай сiлай i прывялi да падзелу адзiнага рэфармаванага збору на так званы большы збор - уласна кальвiнiстаў, верных навуцы Жана Кальвiна, i меншы збор - так званых арыянаў цi антытрынiтарыяў, якiя самi сябе называлi лiтоўскiмi братамi. Асноўнай прычынай падзелу стала пытаньне пра Тройцу i хрышчэньне дзяцей. Лiтоўскiя браты, падкрэсьлiваючы тое, што Iсус Хрыстос быў на 100% чалавекам, пры гэтым нярэдка адмаўлялi Яго роўнасьць Богу Айцу, а таксама лiчылi, што кожны чалавек павiнен хрысьцiцца толькi дарослым, усьведамляючы, што ён робiць.
|< Пред. 66 67 68 69 70 След. >|