Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 69 из 99

Гэтыя пазыцыi выклiкалi зацятыя спрэчкi, аднак так i не стварылi выразнай мяжы памiж большым зборам i меншым, што дазваляе меркаваць, што вядомыя нам скрайнiя выказваньнi аднаго цi другога боку гаварылiся хутчэй у запале дыскусii, чым адлюстроўвалi паўсюдна прынятую багаслоўскую пазыцыю. Многiя прыхiльнiкi лiтоўскiх братоў адначасова не парывалi з большым зборам, як напрыклад, староста берасьцейскi Ян Кiшка, якi быў найгалоўнейшым апекуном меншага збору ў Вялiкiм Княстве. Тым ня менш спрэчкi i падзелы ўнутры рэфармацыйнага руху аслабiлi пазыцыi рэфарматараў напярэдаднi тых падзеяў, якiя чакалi нашую дзяржаву.

Вайна з Масквою, якая цягнулася ўжо шмат гадоў, востра паставiла перад Вялiкiм Княствам даўняе пытаньне пра вунiю (саюз) з Польскiм Каралеўствам. Ваенная машына Маскоўскай дзяржавы, скiраваная на заваёву новых земляў, моцна пераўзыходзiла абарончыя магчымасьцi Княства, i нашай краiне выразна не ставала сваiх сiлаў, каб супрацьстаяць усходняму агрэсару. У 1563 годзе пачалiся перамовы дэлегацыi Вялiкага Княства з прадстаўнiкамi Польскай Кароны пра ўмовы аб'яднаньня дзяржаваў. Польскi бок, спасылаючыся на старыя акты часоў Ягайлы, настойваў на стварэньнi адзiнай дзяржавы, але беларускiя паслы на чале зь Мiкалаем Радзiвiлам Чорным прынцыпова стаялi на пазыцыi захаваньня незалежнасьцi Вялiкага Княства. Спрэчкi цягнулiся не адзiн год, тым часам вайна працягвалася, зьнясiльваючы краiну. Шляхта, на плячох якой ляжаў асноўны цяжар вайны, усё грамчэй патрабавала вунii, згаджаючыся на польскiя ўмовы.

|< Пред. 67 68 69 70 71 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]