Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 92 из 99

Калi ты можаш рабаваць, зьбiваць, зьдзеквацца з суседа, бо ён верыць ня так, як ты, то што можа табе перашкодзiць рабiць тое самае ў адносiнах да любога iншага чалавека. Iмклiвае падзеньне маралi стала характэрнай рысай пачатку XVII стагодзьдзя. Усё гэта выклiкала крызыс палiтычнай сыстэмы краiны. Дзеячы Рэфармацыi XVI стагодзьдзя, якiя стварылi канстытуцыйны лад Рэчы Паспалiтай Двух Народаў, маглi паўтарыць словы, сказаныя праз 200 гадоў Джэймсам Мэдысанам, адным са стваральнiкаў Канстытуцыi ЗША: "Мы паставiлi будучыню ўсiх нашых палiтычных установаў у залежнасьць ад здольнасьцi чалавецтва да самакiраваньня, ад здольнасьцi ўсiх разам i кожнага з нас кiраваць самiм сабою, стрымлiваць сябе, кiруючыся дзесяцьцю прыказаньнямi Божымi". Калi грамадзяне краiны ў значнай сваёй частцы кiравалiся ў жыцьцi Божым Словам, а не сваiмi жаданьнямi, краiна разьвiвалася i была прыкладам для ўсяго сьвету. Калi грамадзтва адыйшло ад Бiблii, ад Эвангельля, краiна пачала скатвацца ў хаос i бязладзьдзе. У 1573 годзе пад час першых выбараў караля на элекцыйным полi некалькi тыдняў стаяла 50 тысячаў збройнай шляхты, якая сабралася з усёй Рэчы Паспалiтай, каб выбраць сабе манарха. I за гэты час ня стрэлiла нiводная стрэльба, нiводзiн шляхцiч ня бiўся на шаблях з другiм. У канцы панаваньня Жыгiмонта Вазы не было такога сойму цi павятовага соймiку, калi б асабiстыя цi палiтычныя пытаньнi не вырашалiся з ужыцьцём сiлы. Кароль першы даў прыклад беззаконьня сваiм падданым, адкрыта парушаючы пастановы Варшаўскай канфэдэрацыi i падтрымлiваючы ўсякiя перасьледваньнi эвангельскiх хрысьцiянаў.

|< Пред. 90 91 92 93 94 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]