Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 91 из 99

Акрамя таго ў грамадзкiх i палiтычных пытаньнях эвангельскiя хрысьцiяне, у адрозьненьнi ад iхнiх братоў па веры ў iншых краiнах Эўропы, не выступалi адзiным фронтам, i таму часта не маглi абаранiць свае правы або дамагчыся выгаднага для сябе рашэньня цi разьвiцьця падзеяў. Такая нязгода мiж прыхiльнiкамi Рэфармацыi кантраставала з багаслоўскiм i арганiзацыйным адзiнствам, якое дэманстравала каталiцкая царква i якое iмпанавала шляхце. Яшчэ адной прычынай перамогi Контррэфармацыi ў Вялiкiм Княстве стала малая ўвага, якую ў апошнiя дзесяцiгодзьдзi XVI стагодзьдзя рэфарматары надавалi сваiм служыцелям. Адукаваныя, сусьветна вядомыя мiнiстры, такiя як Волан, Судровiй, Ласiцкi, не пакiнулi пасьля сябе настолькi ж адукаваных i руплiвых настаўнiкаў. Езуiцкая прапаганда выстаўляла эвангельскiх служыцеляў нiкчэмнымi людзьмi, а самiм рэфарматарам не хапiла мудрасьцi сур'ёзна заiнвэставаць у тое, каб падняць статус мiнiстраў свайго вызнаньня ў грамадзтве. У вынiку на пачатку XVII стагодзьдзя рэфармацыйны рух адчуваў вялiзарную нястачу служыцеляў, i дзесяткi збораў былi зачыненыя з-за банальнай адсутнасьцi пастара. Вернiкi, ня маючы духоўнай апекi з боку сваiх мiнiстраў, лёгка знаходзiлi яе з боку каталiцкiх сьвятароў i прымалi вучэньне i практыкi каталiцкай царквы.

Вялiкае Княства ўсё больш адыходзiла ад бiблiйных прынцыпаў, i гэта выяўлялася на ўсiх узроўнях грамадзкага жыцьця. Перасьледваньнi дысыдэнтаў, распачатыя ў краiне, захiсталi мараль грамадзтва.

|< Пред. 89 90 91 92 93 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]