Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 93 из 99

Як зьнешняя, так i ўнутраная палiтыка Рэчы Паспалiтай характарызавалася тым, што iдэалёгiя Контррэфармацыi была ня толькi па-над маральлю, але i па-над здаровым сэнсам. Жыгiмонт Ваза, жадаючы пашырыць уладу каталiцкай царквы, распачаў вайну Рэчы Паспалiтай са Швэцыяй, вайну, непатрэбную нiкому, апрача Рыму. Палаючы гэтым жа жаданьнем, кароль падтрымаў маскоўскую авантуру Iлжэдзьмiтрыя, iдучы насуперак волi сэнату i грамадзтва Рэчы Паспалiтай. Безсэнсоўныя войны з суседзямi, рэлiгiйныя нецярпiмасьць унутры краiны, безадказнасьць на дзяржаўным узроўнi вось вынiкi караляваньня вялiкага князя i караля Жыгiмонта Вазы, "слугi дактрынаў", як назвалi яго сучасьнiкi. Калi ў 1632 годзе Жыгiмонт Ваза памёр, "увесь сойм, сэнат i народ больш занятыя былi змаганьнем са сваiмi суайчыньнiкамi, заражанымi герэзiямi, чым бясьпекай i цэласнасьцю Бацькаўшчыны, чым выбарамi новага валадара", - пiсаў да папы рымскага канцлер каронны Ежы Асалiнскi.

Залаты Век адыйшоў у гiсторыю...

У сярэдзiне XVII стагодзьдзя выбухнулi бомбы, закладзеныя недальнабачнай палiтыкай Жыгiмонта Вазы. Украiну ахапiла казацкае паўстаньне на чале з Багданам Хмяльнiцкiм, Польскае Каралеўства заатакавалi швэды, а Масква кiнула свае войскi на Вялiкае Княства. Рэч Паспалiтая, ня маючы грошаў у дзяржаўным скарбе, магла спадзявацца толькi на мужнасьць i пасьвячонасьць сваiх грамадзянаў, але панаваньне Жыгiмонта Вазы, а пасьля яго сына, Уладзiслава, зрабiлi тое, што гэтага акурат i не хапала. Падзеi вайны 1654-1667 гадоў былi катастрафiчнымi для Вялiкага Княства.

|< Пред. 91 92 93 94 95 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]