Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
90 из 99
Адыходзiла ў вечнасьць пакаленьне Рэфармацыi, людзi, якiя прынялi Слова Божае ў сваё жыцьцё, жылi гэтым Словам i зьмянiлi краiну, закладаючы падвалiны Божага блаславенства для сваёй Бацькаўшчыны. Iх дзецi не пайшлi сьледам за бацькамi, зрабiлi iншы выбар. Калi паглядзець бiяграфii розных дзяржаўныхi дзеячоў Вялiкага Княства таго часу, кiдаецца ў вочы, што амаль усе яны былi кальвiнiстамi цi лютаранамi, вучылiся ў рэфармацкiх школах, ва ўнiвэрсытэтах Караляўца, Вiтэнбэрга, Ляйпцыга, але пачынаючы зь 90-ых гадоў XVI стагодзьдзя ў iх жыцьцi адбылiся рэзкiя зьмены сьветапогляду, i мы ўжо бачым iх альбо католiкамi, альбо вунiятамi.
Чаму гэта адбылося? Чаму Рэфармацыя, так хутка i так паўсюдна ахапiўшая Вялiкае Княства, пачала iмклiва губляць пазыцыi? Можна выказваць розныя меркаваньнi, але нават не праводзячы спэцыяльных дасьледваньняў магчыма назваць асноўныя прычыны падобнай сытуацыi. Па-першае, войны з Маскоўскай дзяржавай аслабiлi Вялiкае Княства i прымусiлi шукаць больш цеснага саюзу з Польскiм Каралеўствам, адкрываючыся такiм чынам на ўсялякiя ўплывы свайго саюзьнiка. Перамога Контррэфармацыi ў Польшчы прадвызначыла падобныя працэсы i ў Вялiкiм Княстве. Другой, ня менш важнай прычынай адступленьня Рэфармацыi была несалiдарнасьць рэфарматараў. Багаслоўскiя канфлiкты разьдзялялi эвангельскiх хрысьцiянаў, якiя часта лiчылi важнейшым давесьцi, што iншыя рэфарматары памыляюцца, чым у адзiнстве выступаць супраць агульнага працiўнiка.
|< Пред. 88 89 90 91 92 След. >|