Палеския рабинзоны   ::   Мавр Янка

Страница: 125 из 173

Калі яшчэ не памерлі, значыцца, не дурныя. А калі пажывём у гэткіх умовах год, то я абяцаю табе, што памылак у нас амаль не будзе.

– А калі дзесяць год, дык аніводнай не будзе! – сказаў панура Віктар.

– Пэўна, – сур'ёзна адказаў Мірон. – На ўсё трэба практыка, а ты адразу хочаш зрабіцца чалавекам без хібаў.

– Але дзе ж мы цяпер другога такога мядзведзя знойдзем? – ужо жартам прамовіў Віктар.

– На наш век дурняў хопіць, – засмяяўся Мірон. – Пратрымаемся як-небудзь тыдзень, а там прыйдуць нашы «збаўцы».

– Ты іх лічыш дурнямі?

– Калі мы іх перахітрым, – так.

– А калі яны?

– Тады мы будзем дурнямі.

Паступова вастрыня ўражання змяншалася. Забыцца на няшчасце, не шкадаваць яны, вядома, не маглі, але будучыня ўжо не здавалася ім безнадзейнай.

– Давай падбяром хоць агрызкі, – сказаў Мірон.

– А можа, яшчэ якую хваробу схопіш ад іх?

– Я думаю, тутэйшыя звяры адчуваюць сябе лепш, як мы.

Такіх недаедкаў навакол набралася столькі, што хлопцам магло хапіць на ўвесь заўтрашні дзень. А потым яны пачалі суцяшаць сябе тым, што, можа, паслязаўтра мяса і само сапсавалася б. А калі ўбачылі, што рэштка солі засталася некранутай, то яшчэ лягчэй зрабілася на сэрцы.



XVIII

Панская страва. – На баброў. – Вось дык бабёр! – Таемныя лісты. – Рамонт бабровай хаткі. – Ваенная падрыхтоўка. – Чаму людзі шануюць баброў.



Мінула яшчэ два дні. За гэты час хлопцы скончылі сваё абследаванне.

|< Пред. 123 124 125 126 127 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]