Палеския рабинзоны   ::   Мавр Янка

Страница: 141 из 173



– А таксама ўбраць лішнія мядзведжыя і казуліныкосці, – дадаў Мірон.

Упарадкавалі косці. Потым прыпомнілі яшчэ, што чарапашына павінна валяцца каля будкі, як кінуў яе той бандыт.

Нарэшце ўзяліся за вогнішча.

– Здаецца, прыблізна было гэтак, – казаў Мірон, калі раскладаў галавешкі.

– А я ўсё-такі пазнаў бы, што тут нехта гаспадарыў, – прамовіў Віктар.

– І кожны пазнаў бы, каб тады спецыяльна прыгледзеўся, – усміхнуўся Мірон. – Але дзеля гэтага трэба было ўжо тады ўсё ведаць і прадбачыць.

Цяжэй было вырашыць пытанне з агнём. Пагасіць вогнішча, безумоўна, трэба. Трымаць на сваім назіральным пункце агонь, безумоўна, нельга. Няўжо зусім адмовіцца ад яго?

– Гэта немагчыма! – ускрыкнуў Віктар. – Адмовіцца ад агню, потам і крывёю здабытага, сваімі рукамі выгадаванага, захаваўшага наша жыццё! Я нават збіраўся ўзяць яго з сабой дадому, бо ў нас зусім не такі агонь, горшы.

– Таму, што лёгка здабыты запалкамі, – дадаў Мірон.

Пасля досыць доўгага абмеркавання вынеслі такую пастанову: знайсці такі дзікі куток, куды ніякаму бандыту не было б ахвоты соваць нос, і такі густы, каб і зблізку нельга было заўважыць у ім ні агню, ні дыму. Там і захоўваць агонь. І туды пасля дзённай варты прыходзіць спаць.

Узялі свой гаршчок, палажылі гарачага вуголля і пайшлі. Трымаліся бліжэй да возера, улічваючы, што ў гэты бок бандытам няма сэнсу ісці. Тут былі мясціны, куды і самі хлопцы ні разу не завітвалі.

|< Пред. 139 140 141 142 143 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]