Палеския рабинзоны   ::   Мавр Янка

Страница: 156 из 173

Малодшы з рэвальверам у руцэ накіраваўся да палонніка, а тыя двапайшлі далей, у бок стаянкі хлопцаў.

Цяпер ужо бандыт трымаў сябе іначай. Ён увесь час азіраўся навакол, прыслухоўваўся і, калі падышоў да палонніка, пачаў хадзіць узад і ўперад. Цяпер ён ужо спецыяльна вартаваў сваю ахвяру.

А тыя шукалі хлопцаў. Толькі на гэты раз ужо не гукалі, не стралялі…

Палоннік сядзеў з жардзінай, апусціўшы галаву, і, здавалася, думаў невясёлую думку.

Хлопцы напружана сачылі за ім і стараліся здагадацца, што ён думае рабіць, каб зараз жа дапамагчы.

Калі вартаўнік адышоўся ў другі бок, палоннік крыху павярнуў галаву назад. Хлопцы нават не бачылі яго твару, але сцямілі, што гэта знак да іх. Значыцца, зараз нешта будзе.

Вось вартаўнік набліжаецца зноў да палонніка. Правая рука з рэвальверам акурат з гэтага боку. Момант – і палоннік ухапіўся за руку з рэвальверам.

Бандыт быў так здзіўлены, што некалькі секунд не зварухнуўся, нібы не даваў веры сваім вачам.

А ў гэты момант абодва хлопцы былі ўжо каля яго. Мірон у першую чаргу абхапіў рукою рот бандыта акурат у той момант, калі той збіраўся крыкнуць.

– Малайчына! – пахваліў палоннік.

Пасля таго ўжо нядоўга было звязаць бандыта такім жа спосабам, як раней быў звязаны палоннік. Зразумела, рот быў запхнуты і завязаны.

– Дзякуй, сябры! – паціснуў хлопцам рукі новы таварыш. – А цяпер трэба адцягнуць яго далей, а самім размясціцца гэтаксама, як і раней.

Адцягнулі бандыта за сотню крокаў.

|< Пред. 154 155 156 157 158 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]