Палеския рабинзоны   ::   Мавр Янка

Страница: 84 из 173



Вецер свісцеў у вушах, галіны сцёбалі па твары, а яны ўсё ляцеліды ляцелі. Азірнуўся быў Мірон назад, нічога не заўважыў, але не адставаў ад Віктара. Толькі каля вогнішча спыніўся Віктар і пачаў углядацца назад.

– Што… такое? – задыхаўшыся, спытаўся Мірон.

– Мядзведзь! – коратка адказаў Віктар.

Але як яны абодва ні прыглядаліся, нікога не было відаць.

– А можа, табе толькі здалося? – насмешліва сказаў Мірон.

– Добра здалося, калі я сам стукнуў яго па галаве! – адказаў Віктар сур'ёзна.

Потым, прыгінаючыся, пачаў красціся наперад. Рушыў за ім і Мірон. Крокаў пяцьдзесят пасунуліся яны і нічога не заўважылі. Тады толькі Віктар супакоіўся.

– Я быў упэўнены, што мядзведзь за намі гоніцца, – прамовіў ён з палёгкай.

– Ды раскажы ты толкам, у чым справа? – нецярпліва запытаў Мірон.

– А вось калі я заскочыў за куст, дык трапіў акурат у лапы да мядзведзя. Сажалка высахла, засталося толькі балота, а ў ім бялела шмат рыбы. Вось мядзведзь і капашыўся там, падбіраў нашую рыбку. Мусіць, таму ён і не пачуў нас, што быў заняты гэтай справай. Я з разгону так і паляцеў на яго. Ён мігам выпрастаўся, стаў на заднія лапы і павярнуўся да мяне. У бяспамяцці я стукнуў сваёй булавой яму па мордзе. Ён зароў і ўхапіўся лапамі за вочы. Відаць, я трапіў яму ў вока. Булава вывалілася з рук, і я паляцеў назад. Вось і ўсё.

– Во як? – сказаў Мірон. – Дык гэта не жарты?

– Добрыя жарты – трапіць мядзведзю ў лапы з адным толькі кіем.

– А ведаеш што? – засмяяўся Мірон. – Гэта ж вожык нас выратаваў.

|< Пред. 82 83 84 85 86 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]