Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 33 из 129



Вочкі старога глядзелі на Алеся нібы зусім абыякава.

— Дый я не кажу, што конча трэба баяцца… Што табе, скажам, у агароўскіх людзях ці іншых?… Гэтыя нам, абывацелям, абарона, дадзеная гасударам. — Чыўін дазволіў сабе трохі ўсміхнуцца. — Але ж ты збіраешся зведаць горад аж да апошняга. Табе трэба будзе з усімі сустрэцца. Ну, скажам, ахотнарадскія мамаі з птушыных бойняў табе ні да чаго. Ну, скажам, гандляры з Кузнецкага моста — бясшкодны народ. Але ж мы потым у Старыя рады пойдзем. А там, у Нажовай лініі, свежаму чалавеку і не сунься — крыссе аддзяруць ды яшчэ і аблаюць. А ў «Горадзе» і ўвогуле бяда. А з сухарэўскімі гандлярамі — ратуй нас Божа. А ўжо калі надумаеш спусціцца ў Ніжні горад, у Зараддзе, або пашукаць нешта па «цёмных» крамах — тут за спіною патрэбен чалавек з пудовымі кулакамі.

— Нашто нам туды? — сказаў Алесь. — У цябе ж, пэўна, Дзяніс Авакумыч, і між рагожскіх сувязяў поўна.

Чыўін раптам пасуровеў. Нават вочы, здаецца, пасуровелі і павялічыліся.

— Гэх, князь. Рагожскіх гоняць. У царквах нашых — врата запечатленныя. Байкі на нас розныя кажуць. Мы — ізуверы, мы — начотчыкі. Кожнае сцерво можа ў нас каменіем лукануць… А ты, княжа, паглядзі, паглядзі спачатку на гэтае царства мамоны, на бліннікаў гэтых, на паддзячых… Садом, кажуць, малы гарадок быў. Масква ў тысячу разоў большая… там праведнікаў было, Лот, ды жонка, ды тры дачкі: пяць чалавек. То і ў нас не лепей. Пяць тысяч праведнікаў знойдзецца, а астатняе — сернага агню просіць.

|< Пред. 31 32 33 34 35 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]