Страница:
34 из 129
Жабракі з голаду здыхаюць, мяшчане крадуць, каб не здохнуць, п'юць, сем'і катуюць. Паліцыя горш за агаран — сабак на варотах вешае. Чыноўнікі — крапіўнае семя, чарнільныя пацукі, п'яўкі антыхрыставы. Ты помні, расейскі чыноўнік — падлец. Не ў тым справа, што ён законы ведае, а ў тым, што ведае, як іх абысці… Купцы ў нас — сам убачыш якія… Гніламясыя цвердазады… Пра панства і казаць няма чаго… Вось ты гэта і паглядзі, каб потым ведаў, каму тут можна верыць, у гэтай яміне выграбной, нячышчанай: падлаедам гэтым ці нам «ізуверам».
І раптам, чаго ніколі больш не дазволіў сабе, паклаў руку на руку Алеся.
— Паглядзі… Можа, з часам і прыдасца.
— Пагляджу, — сур'ёзна сказаў Алесь. — Значыцца, перш чым за справу, на паглядзелкі пойдзем?
— Трэба, — сказаў стары. — Бо невядома ўжо, на якога Месію спадзявацца нам.
— Хіба адным вам?
— Ого, каб гэта адным. Так што ты спусціся, бацюхна, у пекла… аж да адкідных каналаў… куды трупы абрабаваныя кожную ноч кідаюць… не адзін і не два… Паглядзі, што ўжо далей рабіць, на якога спадзявацца бога.
Алесь думаў над словамі купца і разумеў, што той, відаць, за гэтыя дні меў нараду з кімсьці са значных людзей, ды, магчыма, і не з адным. І гэтыя людзі, параіўшыся, вырашылі, што князь Загорскі ім патрэбен. Такія вось, багатыя, уладу маючыя, цярпімыя і памяркоўныя да гнанай, загаджанай веры і, адначасова, выключна абазнаныя ў ёй, — трапляліся ім вельмі рэдка.
|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|