Страница:
32 из 129
Наштобузаваць царкву, упамінаючы назву «Прарок»? Гэта ж блюзнерства! Няхай завецца «Аблогай Гента».
…Тое самае, што з тэатрам, адбывалася і ў мастацтве, і ў архітэктуры, і паўсюль. І, аднак, людзі не зважалі на гэта.
Яны маглі дазволіць сабе такое. Алесь — не мог.
РАЗДЗЕЛ ІІІ
У самым канцы масніцы Чыўін, урэшце, завітаў у гасцініцу Наватроіцкага тракціра. Тады, калі Алесь перастаў нават спадзявацца на гэта, хаця і не ведаў, нашто было старому клясціся ў тым, што абавязкова дапаможа, браць на душу незамольны грэх.
— Што так доўга, Дзяніс Авакумыч?
— Загадзя грэх замольваў, — стрымана ўсміхнуўся стары. — Бо зараз з табою паедзем, княжа, мацаць ніканіянскую Маскву, тытунніцу, вавілонскую блудніцу.
— Ці не занадта строга?
— Чаго строга? Тры лястоўкі перабраў. Паклонаў тых тысячы адбіў. Блудніца — блудніца і ёсць. Адным тытунём надыхаешся, як антыхрыст Пятруха.
Алесю смяяцца хацелася. Але ён маўчаў.
…Клікнулі Макара. Пакуль збіраліся — стары, нібы яго і не датычылася, сказаў Загорскаму:
— З фурманам табе пашанцавала. П'е ў меру. Язык — вузлом. Ні агароўскія і ніякія другія людцы да яго і не падступайся: справы гаспадара не прадасць.
— Хіба падступаліся?
— Яны да ўсіх падступаюцца… Але гэты ім даў ад варот паварот. Папярэдні гаспадар аб ім кажа: спадзявайцеся.
«Вось якія ты паклоны біў», — падумаў Алесь, а ўголас сказаў:
— Ды, уласна, чаго мне баяцца? Я не патаемнае раблю.
|< Пред. 30 31 32 33 34 След. >|