Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 98 из 129



— Чаму?

— У сабакі павінен быць адзін гаспадар.

— Хіба Лебедзь цяпер будзе любіць вас менш?

— Ён за ўсё жыццё нават з сапраўднымі ахвотнікамі не дазволіў сабе такога-с.

— Вы яго гаспадар?

— Не, — сказаў Багатыроў. — Цяпер ужо не я ягоны гаспадар. Пёс ужо два гады крыўдуе на ўсіх тут. Калі ён пачаў драхлець — я яго, барын, не выпусціў на чарговае цкаванне Ён тры дні не еў. Потым пачаў браць з рук Паўлухі: зразумеў, што дзіця невінаватае-с. Але ён цяпер нікога не слухаецца. То бо слухаецца, калі скажуць: «Хадзі сюды» або «Не руш», але ў сур'ёзным не слухае. Пакрыўдзіўся-с.

Я пусціў яго аднойчы вось так, на быка, — не йдзе.

Лебедзь адвараціў ад яго пацёртую, нібы молем трачаную, морду і пацягнуўся да Алеся.

— Бачыце-с? Не ўздумайце з Галубым. Не дазволю-с.

— Мне яшчэ з вамі трэба пагаварыць наконт вашых людзей, — угневаўся раптам Алесь. — Ды толькі я не хачу пры дзіцяці.

Багатыроў звузіў вочы. Прыпухлыя павекі леглі на іх. І раптам замест «гаспадара» сярэдняй рукі, апранутага як небагаты купец, глянуў на Алеся «сакалінец», чалавек, які з ахвотаю дзёр бы шкуру не з быдла, а з кагосьці іншага, выскачыўшы з-пад моста.

Рука пацягнулася да нашыйніка сабакі. Алесь спакойна, каб не спалохаць дзіця, паклаў сваю руку на запясце Багатырова, сціснуў.

Хвіліну ішла непрыкметная барацьба. Потым твар жывадзёра наліўся крывёю.

— Не думаў, — ціха сказаў ён. — Ну, дык што?

— Сёння вашы людзі…

— Пусціце-с маю руку.

Алесь пусціў.

|< Пред. 96 97 98 99 100 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]