Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 97 из 129

Між ягоныхкаленяў заціснута была вялікая галава трэцяга медэлянскага сабакі.

— Як яго завуць?

— Лебедзь, — адказаў хлапчук.

— Стары?

— Вельмі стары. На пакоі. Ён малады мядзведзя адзін на адзін біраў.

Вочы Лебедзя — ад пяшчоты — былі прыплюшчаныя (хлапчук гладзіў яго па галаве), але вушы трапяталі зрэдку, відаць, прыслухоўваючыся да не даступнай яму цяпер музыкі бойкі.

— Лебедзь, — працягнуў Алесь руку, і пёс расплюшчыў вочы.

— Укусіць, — ціха перасцярог хлапчук.

— Не ўкусіць, — сказаў Алесь.

Старое мастацтва, якім цяпер валодаюць хіба толькі лепшыя з лепшых выхавальнікаў службовых сабак, мастацтва гаманіць з сабакамі на ягонай мове, глядзець яму ў вочы і навяваць было ў Алеся і ва ўсіх такіх — у крыві.

Ён варушыў вуснамі і глядзеў, глядзеў. І вось зрэнкі пса затрапяталі, вушы прыціснуліся на круглай галаве. Алесева рука легла на яе.

У глотцы старога сабакі нешта ціхутка заклекатала, спачатку трохі пагрозліва, потым усё больш і больш пяшчотна і задаволена.

Хлопчык глядзеў на Алеся амаль спалохана. Таму што састарэлы сабака цяпер літаральна захлынаўся ад раптоўнага прыліву любові. Пад старой выцертай поўсцю хвалямі прабягалі дрыжыкі замілавання.

Алесь прыўзняў вочы. Старэйшы Багатыроў падціснуў вусны, глядзеў на Загорскага з бязмернай павагай і трохі з гневам:

— Не ўздумайце паўтарыць такое з Бушуем ці з Галубым. Давядзецца застрэліць.

|< Пред. 95 96 97 98 99 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]