Адзиноки курган (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 1 из 4

---------------------------------------------

Колас Якуб

Адзiнокi курган (на белорусском языке)



Якуб Колас

Адзiнокi курган

Нiхто не запамятуе, з якога часу стаяў тут адзiнокi курган. Таксама нiхто не ведае, кiм ён быў насыпаны i з якога поваду. Кажу "стаяў", бо зараз яго няма на свеце. Што ж з iм здарылася? Якi лёс напаткаў яго? Пра гэта я i хачу расказаць.

Год за годам плыў час, праходзiлi вякi, мяняўся выгляд зямлi. Месцамi зарастала яна лесам, непраходнымi пушчамi. Лес таксама стаяў на працягу вякоў. А потым людзi высякалi яго. Ссечаны лес выкарчоўвалi, а рэшткi таго, што раней называлася лесам, выпальвалi, а попел рассявалi па зямлi. Звяры пакiдалi свае логавы i норы, пераходзiлi ў другiя мясцiны, дзе было зацiшней i дзе можна было знайсцi прытулак. Разляталiся i птушкi. А курган, немы сведка вялiкiх змен i падзей, што адбывалiся на свеце, стаяў i стаяў, не прымаючы ўдзелу ва ўсiх гэтых праявах, стаяў маўклiвы, строгi i замкнёны. За доўгiя часы аброс ён густым, шчыльным дзiрваном, сатканым з розных травiнак, зёлак i кветак.

Мне вельмi хацелася б пранiкнуць у таямнiцы старажытнага кургана, якога ўжо няма на свеце, але якi жыве ў людскiх паданнях. Хацелася б ведаць i тое асноўнае, што трымала яго на свеце i звязвала з жыццём.

А курган быў дужа цiкавы. Верх яго, нiбы круглая шапка-кучомка, кiдаўся здалёку ўсiм у вочы i вабiў да сябе вольных птушак. На курган прылятаў зоркi арол, садзiўся на самы верх яго, азiраў далечы, выглядаючы сабе спажыву.

|< 1 2 3 4 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]